Ліптаўскі Мікулаш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліптаўскі Мікулаш
Remove ads

Ліптаўскі Мікулаш (да 1952 году — Liptovský Svätý Mikuláš (Ліптаўскі Сьвяты Мікулаш) па-нямецку: Liptau-Sankt-Nikolaus; па-вугорску: Liptószentmiklós) — места ў паўночнай Славаччыне, на рацэ Ваг. Мікулаш знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Ліптаў, ля Нізкіх Татраў.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Ліптаўскі Мікулаш упершыню ўзгадваецца ў 1286 годзе, з XIV ст. места набывае вялікае эканамічнае значэньне, асабліва з 1677 году, калі яно становіцца цэнтрам Ліптаву. Да 1918 году места знаходзілася ў Каралеўстве Вугоршчына. У XIX ст. Ліптаўскі Мікулаш лічыўся цэнтрам славацкага нацыянальнага руху.

У цяперашні час Ліптаўскі Мікулаш зьяўляецца важным прамысловым цэнтрам паўночнае Славаччыны.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2001 году насельніцтва места склала 33 тыс. чалавек. 94,07% зь іх — славакі, 2,3% цыганы, 2,1% чэхі й 0,28% вугорцы. 34,48% насельніцтва места адносяць сябе да каталікоў, 32,26% не прылічылі сябе ні да адной канфэсіі й 26,85% назвалі сябе лютаранамі.

Славутасьці

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads