Мартын Льюіс Пэрл
Амэрыканскі фізык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́ртын Лью́іс Пэрл (па-ангельску: Martin Lewis Perl; 24 чэрвеня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 30 верасьня 2014, Пала-Альта, ЗША) — амэрыканскі фізык, прафэсар, грамадзкі дзяяч, ляўрэат прэміі Вольфа (1982) за адкрыцьцё шэрагу элементарных часьцінак, у тым ліку кваркаў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (палова преміі за 1995 рок «за адкрыцьцё таў-лептону»; другую палову прэміі атрымаў Фрэдэрык Райнэс «за экспэрымэнтальнае выяўленьне нэўтрына»).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і выхадца зь мястэчка Пружана (цяпер места ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі[6]) Оскара Пэрла ды Фаі Разэнталь. Оскар Пэрл вырас на Мангэтэнскім Іст-Сайдзе, Фая Разэнталь — у Бруклінскім Браўнсьвілі. Акрамя Мартына, у сям’і Оскара і Фаі нарадзілася яшчэ адно дзіцё — Ліля Пэрл[7].
Падчас Другой сусьветнай вайны быў марскім пехацінцам (1944—1945). У 1948 скончыў хімічны факультэт Політэхнічнага інстытуту ў Брукліне. У 1948—1950 працаваў у фірме «Джэнэрал Электрык». Зацікавіўшыся атамнаю фізыкаю, паступіў у коледж на курс фізыкі, потым у Калюмбійскі ўнівэрсытэт, дзе пад кіраўніцтвам прафэсара Рабі заняўся навуковаю працаю ў галіне элемэнтарных часьцінак. У 1963 Мартын Пэрл быў запрошаны працаваць на будаваны ў Стэнфардзе лінейны паскаральнік. Тут ён з калегамі праектавалі і будавалі ўстаноўкі для пацьверджаньня сваіх навуковых гіпотэз. Цягам 1970-х рр. тут была пастаўленая вялікая колькасьць экспэрымэнтаў, што дазволілі зрабіць шэраг найістотнейшых адкрыцьцяў. У сярэдзіне 1970-х Мартын Пэрл адкрыў элемэнтарную часьцінку таў-лептон.
За адкрыцьцё гэтак званага трэцяга пакаленьня элемэнтарных часьцінак (таў, таў-нэўтрына, верхні і ніжні кваркі) Пэрл быў уганараваны прэміі Вольфа па фізыцы (1982). Пасьля Пэрл падзяліў зь фізыкам Фрэдэрыкам Райнэсам Нобэлеўскую прэмію па фізыцы (1995). Навуковец працаваў таксама над прымяненьнем оптыкі і электронікі, займаўся пытаньнямі абароны навакольнага асяродзьдзя, заставаўся перакананым супраціўнікам атамнага ўзбраеньня.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads