Мота Дзягцяр
беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мота Дзягцяр (15 ліпеня 1909, в. Пціч, Петрыкаўскі раён — 9 лістапада 1939, фінская граніца} — беларускі і жыдоўскі пісьменьнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і шаўца. У 1929 годзе прыехаў у Менск і стаў працаваць на скураным заводзе «Бальшавік». Потым быў мулярам на будоўлях гораду, вучыўся на рабфаку. Скончыў літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту (1937). У 1937-1939 гг. служыў у Савецкай Арміі. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. і савецка-фінскай вайны.
Загінуў каля фінскай граніцы падчас фінска-савецкай вайны[1][2].
Remove ads
Творчасьць
Першае апавяданьне апублікаваў у 1931 годзе. Працаваў у менскай рэдакцыі газэты «Октябер»[3][4][5]. Пісаў на мове ідыш. Выступаў з апавяданьнямі, аповесьцямі, нарысамі. Аўтар кніг прозы «На рыштаваньнях» (1934), «Савецкая Беларусь» (1935), «Будаўнікі» (1936), «Браты» (1937), «Верныя вартавыя» (1938), «Наша зямля» (1939). На беларускай мове ў 1940 годзе выйшлі «Апавяданьні». У 1964 годзе вышаў зборнік ягоных апавяданьняў «Цымбалы» на расейскай мове[6][7][8].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads