Мікалай Запрудзкі

беларускі пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Запрудзкі
Remove ads

Мікала́й Іва́навіч Запру́дзкі (нар. 21 траўня 1948 году, в. Міраслаўка Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці — беларускі пэдагог, прафэсар катэдры пэдагогікі і філязофіі адукацыі Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі, галоўны рэдактар навукова-мэтадычнага часопісу «Фізіка: праблемы выкладання». Кандыдат пэдагагічных навук, дацэнт, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусі, двойчы ляўрэат званьня «Сорасаўскі настаўнік»(ru).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Дзейнасьць

  • Навукова-мэтадычнае забесьпячэньне павышэньня кваліфікацыі пэдагогаў; дыдактычныя асновы тэхналягізацыі пэдагагічнага працэсу ў школе і ў пасьлядыплёмнай адукацыі; праектаваньне і мадэляваньне аўтарскіх дыдактычных сыстэм[1].
  • Вядзе наступныя навучальныя курсы: клясычная дыдактыка, гісторыя разьвіцьця дыдактычных сыстэм, дыдактычныя асновы кіраваньня якасьцю адукацыі, пэдагагічныя асновы сучасных адукацыйных тэхналёгій, мэнэджмэнт інавацый, эфэктыўная школа.
  • Зьяўляецца трэнэрам па такіх эфэктыўных школьных тэхналёгіях, як модульная, інтэгральная, праектнае навучаньне, пэдагагічныя майстэрні, каапэратыўнае навучаньне, актыўная ацэнка, перакуленае навучанне й інш.
  • Ініцыятар і арганізатар настаўніцкага летніку «Альхоўка», навуковы кансультант шэрагу інавацыйных праектаў у агульнаадукацыйных установах[2].
  • Распрацоўшчык і папулярызатар у Беларусі тэхналёгіі навучаньня «Актыўная ацэнка» — інавацыйнай сыстэмы навучаньня, заснаванай на якаснай зваротнай сувязі.
  • Займаецца прасоўваньнем школьнай мэдыяадукацыі ў Беларусі.
  • Зьяўляецца навуковым кансультантам курсаў дыстанцыйнага навучаньня «Актыўная ацэнка» і «Мэдыяадукацыя(be) ў школе»
Remove ads

Асноўныя выданьні

М. І. Запрудзкі — аўтар больш за 100 навуковых і мэтадычных прац, у тым ліку каля 50 прац[3], апублікаваных у такіх навукова-мэтадычных часопісах, як «Физика в школе»[4][5], «Народная асвета»[6][7], «Адукацыя і выхаванне»[8][9], «Фізіка: праблемы выкладання», «Кіраванне ў адукацыі»[10][11].

Дысэртацыя на суісканьне вучонай ступені кандыдата пэдагагічных навук «Навукова-пэдагагічнае забесьпячэньне павышэньня кваліфікацыі настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычных прадметаў», 1993.

Кнігі

  1. Запрудский, Н. И. Физика и ускорение научно-технического прогресса: Кн. для учителя/ Н. И. Запрудский, С. Л. Вольштейн, В. А. Гербутов / Под. ред. С. Л. Вольштейна. — Минск: Нар. асвета, 1989. — 119 с.
  2. Запрудский, Н. И. Внутришкольный контроль по физике. Минск: Бестпринт, 2000. — 88 с.
  3. Управленческие и дидактические аспекты технологизации образования (в соавторстве с А. И. Жуком и Н. Н. Кошель).
  4. Уроки финалистов конкурса «Хрустальный журавль» (укладаньне).
  5. Запрудский, Н. И. Технология педагогических мастерских. Минск: АПО; Мозырь, ИД «Белый ветер», 2002. — 92 с.
  6. Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии. Минск: Сэр-Вит, 2003. — 288 с — (Мастерская учителя).
  7. Запрудский, Н. И. Тетрадь для экспериментальных исследований учащихся по физике: 7-й кл./ Н. И. Запрудский, А. Л. Карпук. — Минск: Сэр-Вит, 2004. — 48 с — (Школьная праграма).
  8. Запрудский, Н. И. Тетрадь для экспериментальных исследований учащихся по физике: 8-й кл./ Н. И. Запрудский, А. Л. Карпук. — Минск: Сэр-Вит, 2005. — 48 с — (Школьная праграма).
  9. Запрудский, Н. И. Тетрадь для экспериментальных исследований учащихся по физике: 7-й кл./ Н. И. Запрудский, В. В. Токарская. — Минск: Сэр-Вит, 2006. — 48 с — (Школьная праграма).
  10. Запрудский, Н. И. Тетрадь для экспериментальных исследований учащихся по физике: 7-й кл./ Н. И. Запрудский, К. А. Петров. — Минск: Сэр-Вит, 2007. — 48 с — (Школьная праграма).
  11. Эффективный школьный менеджмент (в соавторстве, под ред. О. И. Тавгеня, Н. И. Запрудского, Н. Н. Кошель).
  12. Запрудский, Н. И. Моделирование и проектирование авторских дидактических систем / Пособие для учителей. — Минск: Сэр-Вит, 2008. — 340 с.
  13. Запрудский, Н. И. Портфолио ученика по физике. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2008. — 112 с.
  14. Организация факультативных занятий в 11-летней школе (в соавторстве с А. И. Добриневской).
  15. Запрудский, Н. И. Веселые соревнования по физике: пособие для учителей / Н. И. Запрудский. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2009. — 64 с.
  16. Метадычны летнік настаўнікаў фізікі: 20 гадоў гісторыі / Складальнікі А. Э. Плятнеў, А. Г. Сугакевіч / Пад. рэд. М. І. Запрудскага. — Минск: ДУА «Акад. паслыдыплом. адукацыі». — Мінск: АПА, 2009. 106 с.
  17. Запрудский, Н. И. Настольная книга учителя физики и астрономии: пособие для учителя/ Н. И. Запрудский, К. А. Пятров. Минск: Сэр-Вит, 2009. 224 с.
  18. Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии-2. Минск: Сэр-Вит, 2010. — 252 с — (Мастерская учителя).
  19. Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі: дапаможнік для настаўнікаў/ М. І. Запрудскі, М. Кудзейка, Т. П. Мацкевіч і інш. Пад рэд. М. І. Запрудскага. Мінск, 2014. 238 с.(недаступная спасылка)
  20. Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў: дапаможнік для настаўнікаў. Пад рэд. М. І. Запрудскага — Мінск, 2016. — 336 с.
  21. Медыяадукацыя ў сучаснай школе: зборнік навукова-метадычных артыкулаў Т. Ваврава, М. Запрудскі і інш. Пад нав. рэд. М. І. Запрудскага. Мінск, 2016. 91 с.
  22. Запрудский Н.И. Современные школьные технологии-3 / Н.И. Запрудский. Минск: Сэр-Вит, 2017. 168 с. (Мастерская учителя)
Remove ads

Узнагароды

  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі
  • Значак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»
  • Ведамасны мэдаль «За заслугі ў павышэньні кваліфікацыі»
  • Званьне «Сорасаўскі настаўнік»[1]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads