Мікола Мікалаевіч Маркевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міко́ла Мікала́евіч Марке́віч (нар. 29 чэрвеня 1962, в. Чэрнічы, Жыткавіцкі раён) — беларускі журналіст, выдавец, палітык.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

Скончыў філялягічны факультэт Калінінградзкага ўнівэрсытэту. Працаваў у гарадзенскіх газэтах «Высота», «Гродзенская праўда».

Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня.

Заснаваў культурна-асьветніцкі фонд «Бацькаўшчына» у 1991, праз год зарэгістраваў пры фондзе газэту «Пагоня» і стаў яе галоўным рэдактарам. Браў удзел у галадоўцы дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 г.

Рэдактар гарадзенскай газэты «Пагоня».

За артыкулы пад час прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году асуджаны 24 чэрвеня 2002 году разам з Паўлам Маэйкаю быў асуджаны судом Ленінскага раёну Горадні да двух з паловай гадоў абмежаваньня волі «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў»[1]. Падставай паслужыла нататка ў «Пагоня». Паўгоду адбываў пакараньне ў Асіпавічах, пасьля чаго быў пераведзены на папраўчыя работы па месцы жыхарства, у Горадню.

У час зьняволеньня рэгулярна пісаў лісты на «Свабоду», якія пасьля гучэлі ў этэры Радыё Свабода.

Заснавальнік і рэдактар газэты «День» 2003 - травень 2004 да забароны газэты рашэньнем Гаспадарчага суду.

У 2005 адзін з тых, хто аднавіў Радыё Рацыя і стаў яго праграмным дырэктарам. Цяпер — рэдактар інтэрнэт-газэты і дарадца праўленьня Радыё Рацыя ў справах праграмы й разьвіцьця.

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads