Мікіта Былінкін

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікіта Былінкін
Remove ads

Мікі́та Ўладзімеравіч Былі́нкін (нар. 27 студзеня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Слуцку».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец «Слуцку», дзе з 2015 году пачаў выступаць за дубль, хутка замацаваўшыся ў складзе. На наступны год ужо стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў 9 ліпеня 2016 году ў матчы Кубка Беларусі супраць шацілавіцкага «Хіміка» (4:0), выйшаўшы на зьмену ў другім тайме. У 2017—2018 гадах працягваў гуляць за дубль і прыцягваўся да асноўнай каманды, але ў Найвышэйшай лізе гэтак і не згуляў.

У лютым 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[3], аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, але выкарыстоўваўся як гулец ратацыі. У ліпені 2019 году пакінуў «Смалявічы» і да канца сэзону выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», якую ў гэты час ачольваў колішні галоўны трэнэр «Слуцку» Юры Крот.

У сакавіку 2020 году склаў угоду з койданаўскім «Арсэналам»[4], дзе ня меў трывалага месца ў складзе і пераважна выходзіў на зьмену. Да сэзону 2021 году пачынаў рыхтавацца з «Арсэналам», аднак у сакавіку пакінуў каманду[5] і неўзабаве вярнуўся ў родны «Слуцак»[6]. Спачатку заставаўся на лаве запасных, а 30 траўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Іслачы» (2:1). Пасьля стаў часьцей зьяўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе. У 2022 годзе замацаваўся ў якасьці асноўнага абаронцы случакоў. У лютым 2023 году склаў новую ўгоду з клюбам, працягнуўшы супрацу[7]. На новы сэзоне футбаліст быў абраны капітанам каманды. У студзені 2024 году зноў падоўжыў пагадненьне з случакамі[8].

У пачатку 2025 году поруч з капітанам «Слуцку» Сяргеем Пушняковым далучыўся да гарадзенскага «Нёману»[9]. Улетку 2025 году стала вядома, што гулец спыніў супрацу з клюбам[10], вярнуўшыся ў слуцкую каманду[11].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads