Міхаэль Рафль

аўстрыйскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаэль Рафль
Remove ads

Міхаэ́ль Рафль (па-нямецку: Michael Raffl; нарадзіўся 1 сьнежня 1988 году, Філях, Аўстрыя) — аўстрыйскі хакеіст, гулец швайцарскага клюбу «Лязана» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Хуткія факты Міхаэль Рафль ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец клюбу «Філях», за які Міхаэль дэбютаваў ва ўзросьце 17 гадоў. За год знаходжаньня ў камандзе стаў гульцом асноўнага складу. У 2011 годзе перайшоў у склад швэдзкага клюбу «Лександ» з другой швэдзкай лігі. У сэзоне 2012—2013 гадоў Рафль стаў лідэрам свайго новага клюбу і разам зь ім прабіўся да швэдзкай хакейнай лігі, найвышэйшай у сыстэме хакейных дывізіёнаў Швэцыі. 31 траўня 2013 году падпісаў 3-гадовы кантракт з клюбам НХЛ «Філадэлфія Флаерз».

У нацыянальнай зборнай Аўстрыі дэбютаваў на чэмпіянаце сьвету 2009 году ў матчы супраць зборнай ЗША.

Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіён Аўстрыі: 2006

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads