Нацыянальная бібліятэка Гішпаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыяна́льная бібліятэ́ка Гішпа́ніі (па-гішпанску: Biblioteca Nacional de España) — галоўная публічная бібліятэка, найбуйнейшая ў Гішпаніі. Знаходзіцца ў Мадрыдзе на бульвары Пасэа-дэ-Рэкалетас. Першапачаткова бібліятэка была створана з двума мэтамі — для распаўсюджваньня ведаў і для разьмяшчэньня ў сабе прыватных калекцый.
Remove ads
Гісторыя
Гішпанская нацыянальная бібліятэка была заснавана ў 1712 годзе каралём Філіпам V як Каралеўская бібліятэка, аднак афіцыйны загад зьявіўся толькі 2 студзеня 1716 году. Бібліятэка была закліканая забясьпечыць публічны доступ да ведаў і аб’яднаць некаторыя бібліятэкі гішпанскіх арыстакратаў. Усе друкарні былі абавязаныя перадаваць адзін асобнік кожнай публікацыі ў Каралеўскую бібліятэку.
У 1761 годзе старэйшы бібліятэкар Хуан дэ Сантандэр па даручэньні караля Карляса III перапісаў статут бібліятэкі. У той жа час пры бібліятэцы была заснавана каралеўская друкарня, якая таксама была падпарадкавана загадчыку бібліятэкі.
У 1836 годзе бібліятэка была перайменавана ў нацыянальную. З гэтага часу яна падпарадкоўвалася не каралю, а ўраду. У той жа час Нацыянальнай бібліятэцы былі перададзеныя кнігі, канфіскаваныя ў кляштарах. У 1896 годзе быў завершаны новы будынак бібліятэкі на бульвары Рэкалетас, дзе разьмясьціліся музэй і архіў.
У 1936—1939 гадах, падчас Грамадзянскай вайны фонды бібліятэкі вырасьлі на 500 000 адзінак за кошт мноства канфіскаваных тамоў. З 1986 году ў складзе бібліятэкі зьявіліся спэцыяльныя аддзелы: архіў газэтаў, Гішпанскі бібліяграфічны інстытут і Архіўны цэнтар дакумэнтальных фільмаў.
З 1991 году з мэтай пашырэньня бібліятэкі была заснаваная філія ў Алькале-дэ-Энарэсе.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads