Нацыянальная галерэя Вікторыі
мастацкі музэй у Мэльбурне (Аўстралія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальная галерэя Вікторыі (па-ангельску: National Gallery of Victoria) — мастацкая галерэя, якая знаходзіцца ў Мэльбурне, Аўстралія. Гэта найстарэйшая, а таксама найвялікшая мастацкая галерэя ў Аўстраліі.
Адкрыцьцё музэю супала з залатой ліхаманкай у Вікторыі, Мэльбурн стаў найбуйнейшым горадам, а штат Вікторыя найбагацейшым штатам Аўстраліі.
У галерэі прадстаўлены работы Антоніса Ван Дэйка, Паолё Ўчэльлё, Пітэра Паўля Рубэнса, Рэмбранта, Джаваньні Батыста Т'епалё, Паолё Вэранэзэ, Клёда Манэ, Паблё Пікаса і іншых вядомых мастакоў. Акрамя карцінаў, у галерэі прадстаўлены артэфакты старажытнага Эгіпту, грэцкія вазы, гістарычная эўрапейская кераміка і мноства іншых экспанатаў, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасьць. Усяго ў галерэі прадстаўлена больш за 65 тыс. экспанатаў [4].
Пры галерэі з 1867 году працавала школа мастацтваў (па-ангельску: National Gallery of Victoria Art School), якая да 1910 году зьяўлялася вядучай школай мастацтваў у Аўстраліі[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads