Наім Фрашэры

альбанскі паэт і пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Наім Фрашэры
Remove ads

Наім Фрашэры (па-альбанску: Naim Frashëri; 25 траўня 1846 — 20 кастрычніка 1900) — альбанскі паэт і празаік. Дзяяч Альбанскага нацыянальнага адраджэньня. Прызнаны нацыянальным паэтам Альбаніі[1].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Thumb
Наім Фрашэры на банкноце наміналам 200 альбанскіх лек
Remove ads

Біяграфія

Наім Фрашэры нарадзіўся ў вёсцы Фрашэры на поўдні Альбаніі. Ужо ў дзяцінстве складаў вершы. У 1865 годзе разам зь сям’ёй пераехаў у Яніну, дзе паступіў у грэцкую гімназію, выкладаньне ў якой засноўвалася на ідэях францускага Асьветніцтва[2], і дзе навучыўся пісаць вершы па-пэрсыдзку (упершыню яны былі апублікаваныя ў 1885 годзе ў Стамбуле ў зборніку «Лятункі»). Акрамя таго ў гімназіі паэт вывучаў яшчэ й грэцкую, францускую й італьянскую мовы[3]

Па вяртаньні на радзіму разам з братам Абдзюлем Фрашэры ён удзельнічаў у барацьбе Прызрэнскай лігі, нацыянальнай альбанскай арганізацыі, якая першапачаткова была створаная пры падтрымцы турэцкага ўраду, але пасьля ўступіла зь ім ва ўзброены канфлікт. Барацьба арганізацыі скончылася арыштам яе правадыроў. У 1882 годзе Наім Фрашэры зьехаў з краіны й адправіўся ў Турэччыну, дзе атрымаў пасаду сябра цэнзурнай камісіі пры міністэрстве асьветы Асманскай імпэрыі. Пры гэтым ён не пераставаў прымаць актыўны ўдзел у жыцьці альбанскага народу, спрыяў выданьню многіх альбанскіх кніг, але свае ўласныя публікацыі падпісваў ня поўным імем, а выкарыстоўваючы толькі ініцыялы[3].

Наім Фрашэры зьяўляецца аўтарам патрыятычнай паэмы на грэцкай мове — «Сапраўднае жаданьне альбанцаў», удзельнічаў у стварэньні нацыянальных школ у Альбаніі, яму належаць першыя альбанскія азбукі, кнігі для чытаньня й падручнікі[4]. Пераклаў Іліяду Гамэра[5], таксама перакладаў байкі Ляфантэна, пісаў артыкулы па дыдактыцы й ісламскай практыцы.

Remove ads

Асновы творчасьці

Агулам Наім Фрашэры напісаў дваццаць дзьве буйныя працы на турэцкай, грэцкай, пэрсыдзкай і альбанскай мовах. На ягоныя раньнія патрыятычныя вершы прыкметны ўплыў аказала пэрсыдзкая літаратура, а таксама француская. Аднак увесь ягоны творчы шлях быў працяты ідэямі суфійскага пантэізму, які казаў пра боскую сутнасьць ва ўсім, што існуе ў сьвеце, яркім пацьверджаньнем таму могуць служыць ягоныя вершы «Жалейка» і «Каганец», у якіх аўтар надзяляе рэчы, які апісвае, нейкай боскай сутнасьцю.

Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • Наім Фрашэры зьяўляецца дзядзькам Алі Самі Ена(en), заснавальніка стамбульскага футбольнага клюбу «Галатасарай».
  • У цяперашняй незалежнай дзяржаве Альбаніі існуе адмысловы ордэн за заслугі, які носіць імя паэта.
  • Наім Фрашэры быў намаляваны на купюры наміналам у пяцьсот альбанскіх лек, якая выпускалася ў 1992—1996 гадах, а таксама на банкноце ў дзьвесьце лек, што друкавалася пасьля 1996 году і да 2007 году.

Творы

  1. Kavâid-i farisiyye dar tarz-i nevîn (па-беларуску: Граматыка пэрсыдзкае мовы), Стамбул, 1871.
  2. Ihtiraat ve kessfiyyat (па-беларуску: Вынаходзтвы й адкрыцьці), Стамбул, 1881.
  3. Fusuli erbea (па-беларуску: Поры году), Стамбул, 1884.
  4. Tahayyülat (па-беларуску: Лятункі), Стамбул, 1884.
  5. Bagëti e Bujqësija (па-беларуску: Статкі й збожжавыя), Бухарэст, 1886.
  6. E këndimit çunavet (па-беларуску: Сьпіс чытаньня для хлопчыкаў), Бухарэст, 1886.
  7. Istori e përgjithshme për mësonjëtoret të para (па-беларуску: Агульная гісторыя для першага курсу), Бухарэст, 1886.
  8. Vjersha për mësonjëtoret të para (па-беларуску: Паэзія для першага курсу), Бухарэст, 1886.
  9. Dituritë për mësonjëtoret të para (па-беларуску: Агульныя веды першага курсу), Бухарэст, 1886.
  10. O alithis pothos ton Skypetaron (па-беларуску: Сапраўднае жаданьне альбанцаў), Бухарэст, 1886.
  11. Luletë e Verësë (па-беларуску: Колеры лета), Бухарэст, 1890.
  12. Mësime (па-беларуску: Заняткі), Бухарэст, 1894.
  13. Parajsa dhe fjala fluturake (па-беларуску: Рай і лятучы сьвет), Бухарэст, 1894.
  14. Gjithësia (па-беларуску: Сусьвет), Бухарэст, 1895.
  15. Fletore e bektashinjët (па-беларуску: Часопіс бэкташы), Бухарэст, 1895.
  16. O eros (па-беларуску: Каханьне), Стамбул, 1895.
  17. Iliadh' e Omirit (па-беларуску: Іліяда Гамэра), Бухарэст, 1896.
  18. Istori e Skënderbeut (па-беларуску: Гісторыя Скандэрбэга), Бухарэст, 1898.
  19. Qerbelaja (па-беларуску: Кербэла), Бухарэст, 1898.
  20. Istori e Shqipërisë (па-беларуску: Гісторыя Альбаніі), Сафія, 1899.
  21. Shqipëria (па-беларуску: Альбанія), Сафія, 1902.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads