Нючэпінг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нючэпінг
Remove ads

Нючэпінг (па-швэдзку: Nyköping) — горад на ўсходзе Швэцыі, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны й лэну Сёдэрманлянд. Насельніцтва 32 224 чалавекі (на 31 сьнежня 2015). За 7 км на паўночны захад знаходзіцца аэрапорт Стакгольм-Скаўста.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Нючэпінскі замак

У XII стагодзьдзі ў раёне сучаснага Нючэпінгу былі ўзьведзеныя дзьве каменныя абарончыя вежы. Мяркуецца, што ўжо ў гэты час ён быў важным гандлёвым месцам[1]. Першыя згадкі Нючэпінгу належаць аднак, да 1230 году — на мясцовай манэце, знойдзенай у 1961 годзе, на якой выбіта назва «NVCOPIE». Прыкладна ў гэты час быў пабудаваны й Нючэпінскі замак (дакладная дата, аднак, невядома). У самым пачатку XIV стагодзьдзя ў ім знаходзіўся палонены Вальдэмар Біргерсан, які там і памёр у 1302 годзе. У 1317 годзе ў замку меў месца г. зв. Нючэпінскі пір, на які кароль Біргер запрасіў сваіх братоў герцагаў Эрыка Магнусана і Вальдэмара Магнусана, пасьля чаго арыштаваў іх і кінуў за краты. 20 верасьня 1396 году ў Нючэпінскім замку была падпісана г. зв. Нючэпінская рэцэсыя, якая зьявілася падмуркам для складаньня Кальмарскай уніі.

У 1521 годзе замак быў узяты Густавам Вазам. З 1568 году герцаг Карл зрабіў Нючэпінг адміністрацыйным цэнтрам сваіх уладаньняў, а ў 1592 годзе ажаніўся там з Крыстынай Гальштайн-Готарпскай. У час Вялікай Паўночнай вайны, 24 ліпеня 1719 году, Нючэпінг амаль цалкам быў спалены расейцамі. Пасьля гэтай вайны ў горадзе пачынае разьвівацца прамысловасьць: былі пабудаваны папяровая, тытунёвая, цукравая й іншыя фабрыкі, на якой працавалі, пераважна нямецкія эмігранты. У 1749 годзе ў Нючэпінгу налічвалася 2200 жыхароў[2].

У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у горадзе працягвалася разьвіцьцё прамысловасьці і рост насельніцтва (4784 чалавекі ў 1860 годзе, 9810 у 1910 годзе). З 1941 да 1980 году ў горадзе была разьмешчана Сёдэрманляндзкая паветраная флятылія. У 2010—2011 гадах у квартале Окрукен праводзіліся архэалягічныя раскопкі.

Remove ads

Славутасьці

  • Нючэпінскі замак
  • Царква Ўсіх Сьвятых (13—16 ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая (13 ст.)
  • Ратуша (1900)
  • Сядзіба пробста Пільса (1726)

Асобы

  • Нікадэмус Тэсын малодшы (1654—1728) — швэдзкі архітэктар
  • Ана Лінд (1957—2003) — былы прэм’ер-міністар Швэцыі (жыла некалькі гадоў у Нючэпінгу)
  • Ultima Thule — музычны гурт (вікінг-рок)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads