Нікаляс Зайвальд
аўстрыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ні́каляс За́йвальд (па-нямецку: Nicolas Seiwald; нар. 4 траўня 2001 году) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Зайвальд пачаў сваю кар’еру ў 2009 годзе ў моладзевай акадэміі зальцбурскага «Рэд Булу». Дэбютаваў у прафэсійным футболе ў клюбе «Ліфэрынг» 29 траўня 2019 году. У складзе «Рэд Була» запачаткаваў свае выступы 21 лістапада 2020 году, калі выйшаў у стартавым складзе супраць грацкага «Штурма»[3]. 11 кастрычніка 2022 году ўлучыў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у гасьцявым матчы супраць заграбскага «Дынама». 26 лютага 2023 году было афіцыйна абвешчана, што Зайвальд далучыцца да нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» з сэзону 2023—2024 гадоў і падпісаў з клюбам пяцігадовы кантракт[4][5].
Міжнародная
Гулец прыцягваўся да матчах зборнай Аўстрыі розных узростаў. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аўстрыі 12 лістапада 2021 году ў матчы адборачнага цыклю да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Ізраілю.
Remove ads
Дасягненьні
«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2021, 2022
«РБ Ляйпцыг»:
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads