Бундэсьліга чэмпіянату Аўстрыі па футболе 2020—2021 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бундэсьліга 2020—2021 гадоў — 109-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Аўстрыі, які праходзіў з 11 верасьня 2020 году па 23 траўня 2021 году. Чэмпіёнам восьмы раз запар стаў «Рэд Бул», які тым самым здабыў свой 15-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх 11 былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а «Рыд» прасунуўся з Другой лігі, замяніўшы «Матэрсбург».

Рэгулярны сэзон

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Бундэсьліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Лік перамог; 5) Лік гасьцявых перамог; 6) Пункты ў гульнях паміж сабою; 7) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 8) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою.

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Адм ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Remove ads

Чэмпіёнскі раўнд

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Бундэсьліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты з даданьнем паловы пункту, зьнятай пры акругленьні пасьля рэгулярнага сэзону; 3) Розьніца мячоў; 4) Забітыя мячы; 5) Лік перамог; 6) Лік гасьцявых перамог; 7) Пункты ў гульнях паміж сабою; 8) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 9) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою.

Раўнд на паніжэньне

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Бундэсьліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты з даданьнем паловы пункту, зьнятай пры акругленьні пасьля рэгулярнага сэзону; 3) Розьніца мячоў; 4) Забітыя мячы; 5) Лік перамог; 6) Лік гасьцявых перамог; 7) Пункты ў гульнях паміж сабою; 8) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 9) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою.
Заўвагі:
  1. Паколькі дзьве найлепшыя каманды Другой лігі не атрымалі ліцэнзію для ўдзелу ў Бундэсьлізе, наўпростае паніжэньне скасавалі, правялі пераходныя матчы паміж апошняй камандай Бундэсьлігі і найлепшай камандай Другой лігі, што атрымала ліцэнзію.
Remove ads

Плэй-оф за Лігу канфэрэнцыяў

Пятая каманда чэмпіёнскага раўнда і першыя дзьве каманды раўнда на паніжэньне згулялі ў плэй-оф, пераможца якога кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў. Матчы праходзілі з 24 па 30 траўня 2021 году.

Паўфінал Фінал
8 Аўстрыя Вена 3 2 5
7 Гартбэрг 0 5 Вольфсбэрг 0 1 1
8 Аўстрыя Вена 3

Пераходныя матчы

Паколькі пераможца Другой лігі «Бляў-Вайс» не атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Бундэсьлізе, а другая каманда Другой лігі «Ліфэрынг» як фарм-клюб не мела права на павышэньне, то правялі пераходныя матчы паміж «Санкт-Пёльтэнам», апошняй камандай Бундэсьлігі, і «Аўстрыяй» з Клягенфурту, якая заняла трэцяе месца ў Другой лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыла «Аўстрыя» і павысілася ў Бундэсьлігу, а «Санкт-Пёльтэн» адправіўся ў Другую лігу.

Першы матч

Больш інфармацыі Аўстрыя Клягенфурт, 4:0 ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі Санкт-Пёльтэн, 0:1 ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads