Ніна Стужынская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніна Іванаўна Стужынская (нар. 12 сьнежня 1955) — беларуская гістарыца, ляўрэатка прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2001). Кандыдатка гістарычных навук, дацэнтка.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Узначальвае РГА «Беларуская жаночая ліга».
Працавала старэйшай навуковай супрацоўніцай Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аднак у 2003 была звольненая за ўдзел ў выбарчай кампаніі.[1] Пасьля гэтага ўвайшла ў арганізацыйны камітэт Асацыяцыі незалежых гісторыкаў[2].
Займаецца дасьледаваньнем гісторыі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі[3]. Аўтарка кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.» (недаступная спасылка). Першы тыраж гэтай кнігі хутка быў раскуплены, і неўзабаве быў надрукаваны другі[4].
Remove ads
Публікацыі
• Слуцкі збройны чын: працяг супраціву ў 1921 г. / Ніна Стужынская // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў / Варшаўскі Універсітэт, Студыюм Еўропы Усходняй. — 2021. ― Г. 7, № 7. ― С. 108―116.
• Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст., Наша будучыня, Вільня, 2011.
• Атаман Грач : в тени "Зеленого дуба" / Нина Стужинская // Деды : дайджест публикаций о белорусской истории. — 2009. ― Вып. 2. ― С. 116―135.
• Возмущение на почве разрушения / Нина Стужинская // Деды : дайджест публикаций о белорусской истории. — Минск, 2009―. — 2011. ― Вып. 6. ― С. 259―277.
• Советская историография Великой Октябрьской социалистической революции в Белоруссии: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук: специальность 07.00.09 Историография и источниковедение / Стужинская Нина Ивановна. - Киев, 1985. - 16 с.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads