Парк Перамогі (Маладэчна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парк Перамогі — буйнейшы парк гораду Маладэчна. Месьціцца ў Цэнтральным раёне Маладэчна побач з Цэнтральным пляцам на тэрыторыі былога Гелянова. Абмежаваны вуліцамі Вялікі Гасьцінец, Машэрава, Чкалава і Хмяльніцкага. Плошча парку займае 45 га. Зьяўляецца часткай водна-зялёнага дыямэтру гораду.
Парк | |
Парк Перамогі | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Маладэчна |
Адрас | Вуліца Машэрава 5-А |
Каардынаты | 54°18′11″ пн. ш. 26°50′12″ у. д. |
Дата заснаваньня | красавік 1946 |
Парк Перамогі на мапе Беларусі ![]() ![]() Парк Перамогі | |
![]() |
На невялікім пагорку ў пачатку парку Перамогі, месьціцца абэліск у гонар вызваленьня Беларусі.

Remove ads
Гісторыя
Пастанаўленьнем ад 17 кастрычніка 1945 году было вырашана закласьці ў Маладэчне парк і выдзеліць пад яго тэрыторыю ў 45 га, такім чынам парк стаў другім па памеры на ўсёй тэрыторыі Беларусі, саступаючы толькі Парку Перамогі ў Менску[1]. Закладзены парк быў ў красавіку 1946 году ў гонар Перамогі над нацысцкай Нямеччынай у Нямецка-савецкай вайне.
Першапачаткова парк меў плошчу ў 10 га. Да ўрагану 2005 году ў парку расло каля 7000 дрэваў 16 відаў, ды яшчэ 4 віды хмызьняковых, парк займаў 43 га.
Рэканструяваны ў 2011 годзе.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads