Попрад
места ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́прад (па-славацку: Poprad, па-нямецку: Deutschendorf, па-вугорску: Poprád) —горад у паўночнай Славаччыне, разьмешчаны ля падножжа Высокіх Татраў пры рацэ Попрад. Насельніцтва каля 55 тыс. чалавек. Пры Попрадзе разьмешчаны важны славацкі аэрапорт Попрад-Татры, які зьяўляецца самым высакагорным у Эўропе.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Попрад быў згаданы ў 1256 годзе, насельніцтва было ў асноўным нямецкім. У 1312—1772 Попрад у шэрагу зь іншымі сьпіскімі гарадамі быў адданы ў якасьці задатку за каралеўскую пазыку Польшчы.
У 1871 тут была пракладзеная чыгунка. У 1927 насельніцтва Попрада пераўзвысіла насельніцтва Сьпіскай вобласьці, і раённы цэнтар быў перанесены сюды.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads