Пракельцкая мова
протамова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праке́льцкая мова — прамова (мова-продак), якая лічыцца продкам моваў кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, і, у сваю чаргу, стала асобнай філіяцыяй пасьля распаду праіндаэўрапейскае мовы. Не зьяўляецца пісьмова засьведчанай, аднаўляецца празь зьвесткі ды мэтады параўнальна-гістарычнай лінгвістыкі.
Некаторымі мовазнаўцамі ўключаецца ў склад заходнеіндаэўрапейскае супольнасьці, да якіх належалі таксама прагерманская, праіталійская і прабалта-славянская мовы. Дакладныя зносіны між гэтымі мовамі ў рамках гіпатэтычнае супольнасьці застаюцца дыскусійнымі. На ўзор такіх індаэўрапейскіх моваў, як тахарскія, італійскія, германскія, старажытнагрэцкая і некаторыя іншыя, уяўляла сабою мову з тыпова «кентумнымі» рысамі.
Рэканструкцыя пракельцкае мовы ўскладняецца рознай наяўнасьцю зьвестак адносна дзьвюх групаў кельцкае галіны, астраўной і кантынэнтальнай. Усе кантынэнтальныя кельцкія мовы зьяўляюцца вымерлымі; у той час як іх пісьмовыя помнікі даюць добрае ўяўленьне пра фаналёгію і, часам, пра марфалёгію, рэканструкцыя іх сынтаксісу падааецца цяжкасьцям з прычыны малой колькасьці вядомых пісьмовых помнікаў. Некаторыя поўныя сказы знаходзяцца ў пісьмовых сьведчаньнях гальскай і кельтыбэрскай моваў, але найстарэйшай істотнай кельцкай літаратурай лічацца ўзоры пісьма старажытнаірляндзкай мовы — самай раньняй з засьведчаных астраўных моваў.
Remove ads
Мажлівыя носьбіты
Найранейшай археалягічнай культурай, прадстаўнікі якой могуць атаясамлівацца з носьбітамі пракельцкае мовы і якая можа быць абгрунтаваная ў гэтай якасьці, зьяўляецца культура палёў пахавальных урнаў, якая існавала ў Цэнтральнай Эўропе з апошняе чвэрці ІІ тыс. да н.э.[1] З раньнімі кельтамі таксама зьвязваецца гальштацкая культура, якая існавала перадусім на тэрыторыях сучасных Швайцарыі й Аўстрыі каля ІХ ст. да н.э. ужо ў часы Жалезнага веку[1]
Remove ads
Лінгвістычная характарыстыка
Фаналягічныя зьмены
Ніжэй прыведзены пералік трывалых гукавых зьменаў, якія сталі адрозьніваць пракельцкую мову ад праіндаэўрапейскай[2]. Зьмены прыведзеныя ў храналягічным парадку ад позьнепраіндаэўрапейскага да позьнепракельцкага пэрыядаў. V — галосны, C — зычны.
- Позьнепраіндаэўрапейскі пэрыяд:
Зьмены, што адбыліся ў гэты пэрыяд, падзяляюць таксама шэраг іншых галінаў індаэўрапейскае сям’і.
- Аб'яднаньне шэрагаў палятавэлярных зь іх звычайнымі аналягамі (гл. таксама ізаглёса кентум-сатэм):
- ḱ > k
- ǵ > g
- ǵʰ > gʰ;
- Эпэнтэза галоснага *a пасьля складовага санорнага ў пазыцыі, калі за ім сьледаваў лярынгал або іншы санорны (R̥HR > RaHR);
- Страта лярынгалаў у складох пасьля галоснага перад націскам (VHĆ > VĆ);
- Страта лярынгалу перад наступным галосным з уплывам на ягоную якасьць:
- h₁e > e
- h₂e > a
- h₃e > o
- HV > V;
- Страта лярынгалаў пасьля папярэднім галосным з уплывам на ягоную даўжыню:
- eh₁ > ē
- eh₂ > ā
- eh₃ > ō
- VH > V̄;
- Страта лярынгалаў у неініцыяльным складзе між выбухнымі зычнымі (CHC > CC). Спалучэньні тыпу «выбухны + H + выбухны» далі нуль гуку ў пракельцкай мове ў неініцыяльных складох (напрыклад, PIE *dʰugh₂tḗr > пракельцк. *duxtīr замест чаканага **dugatīr)[3];
- Пераход астатніх лярынгалаў у галосную фанэму *a (CHC > CaC);
- Пераход двух пасьлядоўных зубных у дзьве глухія сьвісьцячыя (TT > ss).
- Раньнепракельцкі пэрыяд:
- Аб'яднаньне ў лябіявэлярныя пасьлядоўнасьцяў зычных накшталт вэлярны + *w. Застаецца незраумелым пытаньне таго, ці адбылося гэта да наступнай зьмены, у такім выпадку адбыўся пераход gw > b або gw > gʷ.
- kw > kʷ
- gw > gʷ
- gʰw > gʷʰ
- gʷ > b;
- Прыдыхальныя зычныя страчваюць прыдыханьне і, такім чынам, зьліваюцца зь іх звычайнымі адпаведнікамі:
- bʰ > b
- dʰ > d
- gʰ > g
- gʷʰ > gʷ;
- Пераход *e перад санорным і *a ў *a (eRa > aRa): *ǵʰelH-ro > *gelaro > *galaro / *gérH-no > *gerano > *garano;
- Эпэнтэза *i пасьля складовага плыўнага ў выпадку, калі апошні знаходзіцца ў пазыцыі перад выбухным:
- l̥T > liT
- r̥T > riT;
- Эпэнтэза *a перад астатнімі складовымі санорнымі:
- m̥ > am
- n̥ > an
- l̥ > al
- r̥ > ar;
- Страта ўсіх астатніх нескладовых лярынгалаў;
- Пераход *p у *kʷ у выпадку, калі апошні прысутнічае ў любой пазыцыі слова пасьля *p (p...kʷ > kʷ...kʷ);
- Пераход галоснай ē > ī, а таксама ō > ū (у фінальных складох);
- Скарачэньне доўгіх галосных (у тым ліку дыфтонгаў) перад санорным у канцы складу (V:RC > VRC).
- Позьнепракельцкі пэрыяд:
- Пераход выбухных у *x перад іншым выбухным або *s (C₁C₂ > xC₂, Cs > xs);
- Пераход p > b перад плыўнымі (pL > bL);
- Пераход p > w перад насавымі (pN > wN);
- Пераход p > ɸ. Мажліва, не адбываўся перад сьвісьцячым *s;
- Пераход ō > ā;
- Пераход ew > ow;
- Пераход uwa > owa.
Рэканструкцыя
Аналягічна іншым рэканструяваным прамовам, адносна пракельцкае мовы лінгвісты рэканструююць фанэтыку ды фаналёгію (гукавы лад), для чаго прыцягваюцца зьвесткі па праіндаэўрапейскай мове, а таксама прамовах, якія існавалі поруч з пракельцкай, захаваных пісьмовых помніках вымерлых кельцкіх моваў і сучасных кельцкіх моваў.
- Зычныя:
Для пракельцкае мовы рэканструюецца наступны лад зычных гукаў:
У адрозьненьне ад праіндаэўрапейскае мовы ў пракельцкай мове зьнікла прыдыханьне як сродак супрацьпастаўленьня зычных фанэмаў, праз што, такім чынам, звонкія прыдыхальныя выбухныя *bʰ, *dʰ, *gʰ/ǵʰ у пракельцкай мове зьліліся з *b, *d, *g/ǵ. Звонкі прыдыхальны лябіявэлярны *gʷʰ ня зьліўся з *gʷ, аднак апошні ў пракельцкай зьліўся з *b, тады як адбыўся пераход *gʷʰ > *gʷ. Узоры дадзеных пераход прасочваюцца на PIE *gʷen- «жанчына» > ст.-ірл. ben, вал. benyw, але PIE *gʷʰn̥- «забіваць, параніць» > ст.-ірл. gonaid, валійск. gwanu.
Праіндаэўрапейскі *p быў страчаны ў пракельцкай пераўтварыўся напачатку ў *ɸ, пасьля чаго перайшоў у *h (што можна прасачыць на тапоніме Герцынія, у выпадку, калі ён мае кельцкую этымалёгію) і ўрэшце быў страчаны ў ініцыяльнай і інтэрвакальнай пазыцыях. Лёс *ɸ у іншых пазыцыях стаў іншым: так, сьцячэньні *ɸs, *ɸt перайшлі ў *xs, *xt адпаведна ў пракельцкі пэрыяд, PIE *sp- у старажытнаірляндзкай перайшло ў s (у сваю чаргу, празь леніцыю f-) і брыцкае f. Тэзіс аспрэчваецца паводле Схрэйвэра, які мяркуе, што між гэтым пераходам існаваў прамежкавы этап з існаваньнем *sɸ-, у якім *ɸ захоўвала статус незалежнае фанэмы да самага расаду праастраўной кельцкай мовы на гайдэльскія й брыцкія[4]; паводле МакКона *sp- захаваўся ў пракельцкай мове і, сыходзячы з гэтага, пераходу *p > *ɸ перад *s не існавала[5]. Падобным чынам праце закон Грыма ў германскіх мовах.
У гальскай і брыцкіх мовах зычны *p узьнікнуў як новы рэфлекс праіндаэўрапейскай *kʷ (напрыклад, гальск. petuar[ios], валійск. pedwar, але ст.-ірл. *cethair і лац. quattuor «чатыры»). Сыходзячы з гэтага, шэраг лінгвістаў аспрэчвае клясыфікацыю кельцкіх моваў як падзел на астраўныя й кантынэнтальныя й прапаноўвае падзел кельцкіх моваў на Q-мовы (гайдэльскія, кельтыбэрскія) й P-мовы (брыцкія, амаль усе кантынэнтальныя). Аднак просты падзел паводле крытэру захаваньня *kʷ можа апынуцца неабгрунтаваным з прычыны таго, што гэты варыянт клясыфікацыі не адлюстроўвае сьведчаньні старажытных кантынэнтальных моваў, вялікая колькасьць нечаканых, але пасьлядоўных інавацыяў сьведчаць супраць падзелу на Q- і P-мовы (напрыклад, у гальскай мове, якая традыцыйна адносіцца да P-кельцкіх, зафіксаваныя лексэмы відавочнага Q-паходжаньня). Варта адзначыць, што аргумэнты, якія сьведчаць супраць падзелу на Q- ды P-мовы могуць зьяўляцца вынікам узаемных кантактаў між астраўнымі й кантынэнтальнымі мовамі або адлюстроўваць агульны субстратны ўплыў.
Q-кельцкія мовы могуць мець запазычваньні з тыповым /p/ на месцы *kʷ, пры гэтым у архаічнаірляндзкай мове пры працэсе запазычваньня з валійскае мовы апошняя выкарыстоўвалася празь нястачу /p/ у архаічнаірляндзкай:
- Лац. Patricius «Сьвяты Патрык» > валійск. > арх.-ірл. Qatrikias > ст.-ірл. Cothrige, сучасн. ірл. Padraig;
- Лац. presbyter «сьвятар, прэсьбітар» > ст.-валійск. premter, primter > арх.-ірл. qrimitir > ст.-ірл. cruimther.
Пазьней у гайдэльскіх мовах назіраўся працэс запазычваньня словаў з захаваньнем гэтай зычнай (напрыклад, лац. osculum pacis «пацалунак міру» > гэльск. póg «пацалунак»).
- Галосныя:
Рэканструяваны для пракельцкае мовы лад галосных шмат у чым супадае з рэканструяваным для праіндаэўрапейскае мовы (паводле Мэе). Прысутнічалі манафтонгі й дыфтонгі.
Манафтонгі:
Дыфтонгі:
Remove ads
Марфалёгія
У мэтах аднаўленьня марфалягічнага ладу пракельцкае мовы выкарыстоўваюцца зьвесткі марфалягічных прыкметаў сучасных кельцкіх моваў, асабліва вымерлых кантынэнтальных моваў, якія нярэдка могуць паказваць большую архаічнасьць у параўнаньні з сучаснымі кельцкімі.
Назоўнік
У марфалягічнай структуры назоўнікаў і прыметнікаў рэканструяванае пракельцкае мовы не прасочваецца прыкметных адрозьненьняў у параўнаньні з праіндаэўрапейскай мовай. Як лічыцца, у пракельцкай мове назоўнік мог адрозьнівацца паводле трох радоў, трох лікаў і пяці-васьмі склонаў.
Існаваў мужчынскі, жаночы, ніякі рады; адзіночны, парны, множны лікі.
Колькасьць склонаў у пракельцкай мове зьяўляецца прадметам дыскусіяў[6]. У той час як у старажытнаірляндзкай мове прадстаўлена пяць склонаў, адносна кантынэнтальных мяркуецца, што іх пісьмовыя помнікі адлюстроўваюць наяўнасьць васьмі склонаў: назоўнага, роднага, давальнага, вінавальнага, творнага, мясцовага, клічнага склонаў ды аблятыву.
Як мяркуецца, існавала прынамсі дзевяць тыпаў асноваў слова: *o-аснова, *ā-аснова, *i-аснова, *u-аснова, зубныя асновы, вэлярныя асновы, насавыя асновы, *r-аснова, *s-аснова. Для словаў кожнага тыпу асноваў быў характэрны ўласны тып скланеньня.
Дзеяслоў
Параўнаньне парадыгмаў зьменаў дзеяслову ў старажытнаірляндзкай і гальскай мовах сьведчыць пра рознае разьвіцьцё дзеяслову ў кантынэнтальных і кельцкіх мовах. Імаверна, зьвесткі гальскай, кельтыбэрскай і астраўных кельцкіх моваў адлюстроўваюць наяўнасьць у пракельцкай мове трох ладоў:
- Абвесны (гальск. delgu «я лічу», tongu «я клянуся»);
- Загадны (кельтыбэр. usabituz, гальск. appisetu);
- Умоўны (гальск. buetid «ці можа ён быць», кельтыбэр. asekati).
Хутчэй за ўсё, пракельцкай мове была ўласьцівая наяўнасьць чатырох часоў, сьведчаньні пра што здабываюцца дзякуючы таксама зьвесткам вымерлых кельцкіх моваў.
- Цяперашні (гальск. uediíu-mi «я малюся», кельтыбэр. zizonti «яны сеюць»);
- Прэтэрыт (гальск. sioxti, лепант. KariTe);
- Імпэрфэкт (незакончаны; мажліва, кельтыбэр. kombalkez, atibion);
- Будучы (гальск. bissiet, ст.-ір. bieid «ён мае быць»).
Дзеяслоў мог утварацца шляхам даданьня суфіксаў да дзеяслоўнай асновы. Аснова магла быць тэматычнай (з галоснай, якая разьвілася ў выніку праіндаэўрапейскага абляўту) або атэматычнай (безь яе), склады ў аснове маглі быць закрытымі й адкрытымі.
Спражэньне дзеяслову можа быць прадэманстраванае на наступных прыкладах[2][7][8].
Remove ads
Гісторыя
Лічыцца, што пракельцкая мова працягвала сваё існаваньне прыкладна да ІХ ст. да н. э. Выкарыстоўваючы вылічальныя мэтады, у цяперашнія часы высоўваюцца гіпотэзы пра вылучэньне пракельцкае мовы каля 4100 гг. да н. э. і прыбыцьцё носьбітаў мовы на Брытанскія астравы каля 3200 гг. да н. э. (± 1,5 тыс. гг.)[9], але падобныя даты не зьяўляюцца агульнапрынятымі.
Шэраг мовазнаўцаў высоўваюць гіпотэзы пра асаблівае збліжэньне італійскіх і кельцкіх моваў у рамках індаэўрапейскае сям’і, праз што пастулюецца пра адасабленьне з праіндаэўрапейскае мовы спачатку праіталійска-кельцкай мовы, зь якой ужо адбылося вылучэньне пракельцкай. Гіпотэза зазнае крытыку, паколькі агульныя рысы могуць тлумачыцца моўнымі кантактамі між носьбітамі моваў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads