Прыбудак

вёска ў Навамаркавіцкім сельсавеце Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прыбу́дак[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Навамаркавіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 378 чал. (2004). Знаходзіцца за 39 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 122 км ад Гомелю.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як сяло ў Якімава-Слабадзкой воласьці Рэчыцкага павету Магілёўскай губэрні. У 1879 годзе згадана ў ліку населеных пунктаў Горвальскага царкоўнага прыходу. У 1916 годзе ў наёмнай хаце адкрылася школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Усход», працаваў вятрак. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў баях каля вёскі загінулі 12 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). У сьнежні 1943 году — красавіку 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. 52 жыхары загінулі на фронце. У 1971 годзе ў вёску перасялілася частка жыхароў суседняй вёскі Белая Галінка (у наш час не існуе). Цэнтар калгасу «Зорка». Працуюць швейная майстэрская, дзевяцігадовая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя ясьлі-сад, вэтэрынарны ўчастак, аддзяленьне сувязі, крама.

Remove ads

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads