Пытальны сказ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пытальны сказ гэта найменшая адзінка мовы (ці па-навуковаму моўных зносін), якая складаецца з аднаго або болей слоў й мае свае значэньне. На канцы сказа ставяць пытальнік. Пытальны сказ выражае пытаньне. Ён бывае:

  • ўласны пытальны
  • адносна-пытальны[a] (калі сьцьверджаньне або адмаўленьне, выражанае пытаньнем, не патрабуе адказу). Прыклад: Хіба ж не міл час такі, на схіле лецейка, пад восень?.. (Якуб Колас). Хто ня помніць свайго першага спатканьня (Іван Шамякін).

Пытальныя сказы маюць своеасаблівае вымаўленьне павышэньне голасу на слове, на якое прыпадае пытаньне. Пры гаварэньні пытальнага сказа часта выкарыстоўваюцца пытальныя часьціцы, займеньнікі, прыслоўі. Пасьля пытальнага сказа ставіцца пытальнік: Ці гэта казку лес складае? (Якуб Колас). Якая ж маці ня зробіць ласку для дзіцяці? (А. Бачыла). Хіба я забуду той казачны край? (Ніл Гілевіч).

Remove ads

Заўвагі

  1. Або пытальны-рытарычны сказ
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads