П’ячэнца
італьянская камуна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
П’ячэ́нца (па-італьянску: Piacenza) — горад у паўночнай Італіі ў рэгіёне Эмілія-Раманьня, адміністрацыйны цэнтар правінцыі П’ячэнца. Насельніцтва складае 103 294 чалавекі (2020 год)[3]. Горад разьмешчаны на паўднёвым беразе ракі По. Горад быў заснаваны ў 218 да н. э.[4]

Remove ads
Славутасьці
Гарадзкая пляніроўка П’ячэнцы ў значнай ступені прытрымлівацца той, што была прынятая яшчэ старажытнымі рымлянамі. Цэнтральнае збудаваньне гораду — цагляная катэдра (дуома) ў лямбардзка-раманскім стылі (1122—1253). Фасад катэдры Сан-Антоніё адносіцца да XI стагодзьдзя, але большая частка храму была пазьней перабудаваная. Сярод іншых значных храмаў — цэрквы Сан-Савіна (асьвечана ў 1107 г., рэдкія падлогавыя мазаікі XII ст.); Сан-Франчэска (закладзена ў 1278 г.); Санта-Марыя-дзі-Кампанья (1522—1528, фрэскі Пардэнонэ); Сан-Сіста (1499—1511; для гэтага храма Рафаэль напісаў «Сыкстынскую Мадону»). Велізарнае паляцца Фарнэзэ пачалі будаваць у 1558 г. для Маргарыты Аўстрыйскай, ды так і ня скончылі. Паляцца Камунале — сярэднявечная пабудова XIII—XIV стст.
Remove ads
Насельніцтва
Асобы
- Франчэска Анджаліні (1750—1788) — езуіт, перакладнік, літаратар, выкладнік Полацкага езуіцкага калегіюму
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads