Раксалана

жонка султана Сулеймана I From Wikipedia, the free encyclopedia

Раксалана
Remove ads

Хюрэ́м Хасэкі́ Султа́н (па-асманску: خرم سلطان, па-турэцку: Hürrem Haseki Sultan), у Эўропе вядомая як Раксала́на (па-лацінску: Roxolana, сапраўднае імя невядомае, згодна зь літаратурнай традыцыяй — Наста́сься або Алякса́ндра) Лісо́ўская па-польску: Alexandra Lisowska; 1505[1], Рагацін[2], Галіцкая зямля, Рускае ваяводзтва, або Чамяроўцы[3], Камянецкі павет, Падольскае ваяводзтва, Каралеўства Польскае 15 сакавіка 1558[4], Стамбул, Асманская імпэрыя) — адна з жанок султана Асманскай імпэрыі Сулеймана І Пышнага. Трапіла ў султанскі гарэм пасьля таго, як у 1518 або 1520 року была палоненая крымскімі татарамі. Як жонка Сулеймана І мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, паспрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына Сэліма II.

Хуткія факты 4-я жонка султана Сулеймана I, Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў 1505 року, паколькі дакладна вядома, што султан быў на 11 гадоў старэйшы за яе[1], а ён нарадзіўся ў 1494. У крыніцах XVI стагодзьдзя крыніц пра імя будучай султанкі няма, першыя зьяўляюцца толькі ў XIX стагодзьдзі, называючы яе Настасьсяй, польскі пісьменьнік Вацлаў Жавускі — Аляксандраю[5]. Сучасны ўкраінскі гісторык Уладзімер Грабавецкі лічыць, што сапраўднае імя Раксаланы не захавалася, таму ўмоўна ў XIX стагодзьдзі дасьледнікі назвалі яе Настаю Лісаўскаю[6].

Невядома дакладна таксама й месца нараджэньня; паводле вэрсіі польскага пісьменьніка Самуэля Твардоўскага, які ў 1621 року пабываў у Стамбуле, яна паходзіць зь сям’і сьвятара зь мястэчка Рагацін (цяпер у Івана-Франкоўскай вобласьці)[2][7]; паводле вэрсіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага — яна родам зь мястэчка Чамяроўцы (цяпер у Хмяльніцкай вобласьці)[3][7]. Існуе вэрсія, якая сумяшчае абодва варыянты — нарадзіцца Лісоўская магла ў Чамяроўцах, а вырасла — у Рагаціне, куды пераехаў бацька[8].

Пад час аднаго з набегаў татараў, між 1518 і 1520 рокамі, яна была схоплена ў палон і перапраўленая ў Стамбул. Мажліва, яе абрала Хафса Султан, маці Сулеймана, або візыр Ібрагім-паша, які пазьней і падараваў яе Сулейману[9].

Напачатку наложніца, Раксалана стала вялікім каханьнем султана. Сулейман адрасаваў ёй сваю любоўную паэзію. У гарэме, называным Бабус-саадэ, то бок «Брамы раяваньня», Раксалану назвалі Хюрэм, па-турэцку — «радасная», «усьмешлівая»[9][10].

Першы сын Сулеймана і Раксаланы нарадзіўся ў 1521 року. Паводле законаў веры, султан мог мець чатыры законныя жонкі ды столькі наложніцаў, колькі мог утрымліваць. Анастасія (Аляксандра) Лісоўская ў 1530 року стала чацьвертай ягонай жонкай пад імем Хюрэм Султан, султан надаў ёй ранг баш-кадуні — галоўнай (а фактычна — адзінай) жонкі, таксама адмыслова для яе тытул хасэкі султан, другі па значнасьці ў гарэме пасьля валідэ[11].

Па сьмерці султанавае маці ў 1534 року Хюрэм стала загадчыцаю гарэму[9]. Лічыцца, што менавіта яна пасьля таго, як у 1541 згарэў Стары палац, загадала збудаваць гарэм пры палацы Тапкапы[9]. Насамрэч жа гарэмнае памяшканьне існавала там яшчэ за Мэхмэдам II, Сулейман у 15281529 роках разбудаваў і аднавіў яго, але жанчыны жылі там рэдка[9]. Пры Раксалане гарэм пераехаў у палац Тапкапы[9].

Раксалана прымала іншаземных паслоў, адказвала на пасланьні іншаземных валадароў, уплывовых вяльможаў і мастакоў. У XVI стагодзьдзі флярэнтыйцы нават зьмясьцілі парадны партрэт Хюрэм, для якога яна пазавала вэнэцыянскаму мастаку, ва ўласнай карціннай галерэі. То быў адзіны жаночы партрэт сярод выяваў барадатых султанаў у цюрбанах[10].

У апошнія гады жыцьця Раксалана цяжка хварэла і перайшла жыць з гарэму ў Стары палац. Памерла ў Стамбуле 15 сакавіка 1558[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads