Раманаў (Жытомірская вобласьць)

мястэчка ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Раманаў (Жытомірская вобласьць)
Remove ads

Рама́наў (па-ўкраінску: Рома́нів) — мястэчка ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Лясная. Адміністрацыйны цэнтар Раманаўскага раёну. Насельніцтва 7226 чал. (2022).

Зьвестка пра Раманаў да татарскага наезду 1481 г.
Thumb
Павіннасьці сяла Раманава ў Апісаньні места Жытоміра канца XV ст.
Thumb
Герб Харугва роду Кмітаў
Уладальнікі воласьці Раманаў да 1545 г. уключна.
Замкавыя павіннасьці воласці Раманаўскай.
Thumb
Герб роду Астроскіх.
Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У рэвізіі Жытомірскага замку 1545 году паведамляецца, што яшчэ за часоў караля Казімера (†1492), перад зруйнаваньнем места і навакольляў чамбуламі хана Мэнглі Гірэя ў 1481 годзе[2], жыхары сяла Раманава, сярод іншых, дапамагалі мяшчанам ў адпраўцы стацыяў і падводаў да Чуднава і Зьвягеля, як і да Кіева. Пасьля навалы кароль вызваліў іх ад гэтых павіннасьцяў[3]. У недатаваным[a] «Апісаньні места Жытоміра» названае сяло Раманава. Ягоныя насельнікі выконвалі розныя замкавыя павіннасьці — выплачвалі падымнае, мядовую даніну, балкуноўшчыну[5], даніну аўсом, куніцы, грошы на ключніка, мост рамантавалі, але ўжо не давалі падводаў і стацыяў[6].

7-м ліпеня 1505 году датаваны «Привилеi панȣ Дмитрȣ Александровичȣ[b] на село Романово в Житомирскомъ повете»[8][c]:

Алекъсанъдръ._Билъ намъ чоломъ наместникъ житомирскии панъ Дмитръ Алекъсандровичъ и просил в насъ села в Житомирскомъ повете на имѧ Романова и з люд(ь)ми. И поведил перед нами, што ж в том селе ωсмънадцать чоловеков данъныхъ и тѧглых а два слуги посел(ь)ских. А дани деи намъ с того села дают сорокъ ведер меду пресного а дванадцать лисиц шерстью. А к тому деи в томъ селе бобровые гоны._Ино мы, ȣбачивши его к намъ верную а пилъную службу и хотѧчи его ωхотънеишого и пильнеишого кȣ нашои службе видети, з ласки нашое тое село Романово ему есмо дали з людъми, и зъ даньми медовыми и лисичными, и зъ бобровыми гоны, и со въсимъ с тымъ, што здавъна к тому селу прислухало, и какъ на насъ, на г(о)с(по)д(а)ра, деръжано._Писанъ в Кракове, июль 7 день. Инъдиктъ 8._Пр(и)к(азал) м(а)р(шалок) дв(о)р(ныи), н(а)м(естник) бел(ьскии) и ȣт(енскии) кн(ѧ)з(ь) Мих(аило) Л(ь)в(о)в(ич) Глин(скии).

Згодна з рэвізіяй 1545 году, раней, калі воласьць Раманаў належала да Жытомірскага замку, зь яе была даніна грашовая і мядовая і служба замкавая. Але пасьля воласьць «упросил собе в короля» староста жытомірскі пан Дзьмітр, потым яе трымаў сын Дзьмітра Багухвал, пасьля сьмерці якога[d] ўдава прадала добры князю Канстанціну[e]; на час правядзеньня рэвізіі Раманаў трымала княгіня Ільліная[f], усе павіннасьці з воласьці абярнуўшы да Чуднава, таму 80 службаў[g] людзей працавалі ўжо не на замак[3].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Раманаў з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[10].

Карона Каралеўства Польскага

Паводле падатковага рэестру Кіеўскай зямлі (ваяводзтва) 1581 году, зь сяла Раманаўка князя Канстанціна, а менавіта з 1 дыму асадных сялянаў выбіралася 15 грошаў, з 9 агароднікаў па 6 гр.[11].

4 траўня 1618 году пераемнікі пана Мікалая Сямашкі, кашталяна брацлаўскага, заявілі ў судзе пра зьбеглых да добраў у Кіеўскім ваяводзтве Касмачова, Раманава і Межырэчкі князёў Канстанціна і Януша Астроскіх, ваяводзічаў валынскіх, сваіх падданых зь селішчаў Карасьцятына і Пустамытаў у ваяводзтве Валынскім[12].

Паводле тарыфу 1754 года, з 190 двароў[h] (каля 1140 жыхароў) Раманава, прыналежнага да Чуднава Астроскай ардынацыі, «do grodu» (Жытомірскага замку) выбіралася 29 злотых і 21 грош, «do skarbu» — 118 злотых, 24 грошы. Тут жа названая Раманаўка ў пасэсіі вяльможнага Ілінскага[i], старосты жытомірскага; зь яе 20 двароў («szesnastki») «do grodu» выбіралася 3 зл., 4 гр., «do skarbu» — 12 зл., 16 гр.[14].

Габрэйскі перапіс 1765 году засьведчыў, што ў сяле Раманаве налічвалася 14 плацельшчыкаў пагалоўшчыны, прыналежных да Чуднаўскага кагалу. У 1775 годзе колькасьць głow у Раманаўцы зьменшылася да 3. У 1778 годзе – 9 głow. У 1784 годзе – 8. У 1787 годзе – 12. Згодна зь перапісам 1789 году, у Раманаўцы было 19 душ, зь якіх 11 мужчынскага і 8 жаночага полу. Сярод іх: карчмароў – 4 мужчыны і 4 жанчыны, дзяцей – 5 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі; служак – 1 мужчына і 1 жанчына, 1 хлопец і 1 дзяўчына. Асобна зазначана, што ў сяле Раманаве было 11 душ – 6 мужчынскіх і 5 białogłowskich, зь якіх шынкарамі – мужчына і жанчына з сынам, рамесьнікамі – 3 мужчыны, 4 жанчыны, адзін хлопец[15].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Раманаў апынуўся ў межах Расейскай імпэрыі, канкрэтна ў Заслаўскім, з 1795 году ў Валынскім намесьніцтве (губэрні) з цэнтрам у Зьвягелі, перайменаваным у 1796 г. у Наваград-Валынскі, хоць дзейным цэнтрам губэрні тады і надалей было места Жытомір[16].

У парэформавы час мястэчка Раманаў — цэнтар аднайменнай воласьці Наваград-Валынскага павету. На 1885 год тут налічвалася 250 двароў з 1761 жыхаром, дзеялі валасная управа, царква, сінагога, габрэйскі малітоўны дом, паштовая станцыя, 6 пастаялых двароў, 20 лавак, 7 кірмашоў, 6 ветракоў, гарбарны завод[17].

Найноўшы час

Ад 1933 да 2003 году мястэчка мела назву Дзяржынск.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1959 — 6484 чал.
  • 1970 — 7669 чал.
  • 1979 — 7759 чал.
  • 1989 — 8207 чал.
  • 2001 — 8262 чал.
  • 2015 — 7685 чал.

Заўвагі

  1. Павіннасьці Раманава і іншых паселішчаў, яшчэ не раздадзеных зямянам, але без стацыяў і падводаў (часова вызваленыя пасьля татарскіх наездаў?), меркавана ўказваюць на канец XV ст., да 1498 г. уключна. Супрацоўнікі Кіеўскай археаграфічнай камісіі збольшага лягічна назвалі дакумэнт «Люстрацыяй Кіеўскай зямлі» і прывязалі яго да часу ўтварэньня Кіеўскага ваяводзтва ў 1471 г. («каля 1471 г.»)[4]. Незразумела толькі, чаму ў кнізе 3 Мэтрыкі ВКЛ ён зьмешчаны сярод матэрыялаў 1490-х гг.
  2. Дзьмітру Аляксандравічу Кмітычу[7].
  3. Расейскія аўтары найноўшага выданьня кнігі 6 Мэтрыкі ВКЛ у 2012 г. абралі старое імпэрскае найменьне для краю — «Западная Россия». Такое рэальнае стаўленьне да суседзяў нават у асяродзьдзі навукоўцаў.
  4. У 1529 г.
  5. Канстанціну Іванавічу Астроскаму (†1530)[7].
  6. Бэата, удава князя Ільлі Канстанцінавіча Астроскага[9].
  7. Адну службу складалі 2 двары і болей.
  8. Усяго налічвалася «puł dyma», «szesnastka», «puł szesnastki», а 1 дым тады — 320 двароў.
  9. Ян Каятан Ілінскі (1731—1792), дзедзіч Раманаўскага ключа. Пра род Ілінскіх гл. у А. Банецкага[13].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads