Ружаны (мэтэарыт)
мэтэарыт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ружа́нскі мэтэары́т — мэтэарыт, які трапіў на тэрыторыю Беларусі. Адносіцца да аднаго з найбольш распаўсюджаных тыпаў — хандрытаў. Вага — 26 кг[1], памер — два футбольныя мячы[2].
Remove ads
Мінуўшчына
Мэтэарыт быў бачны 7 сьнежня 1894 а 19:30 жыхарам некаторых губэрняў Царства Польскага, Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Упаў ля Ружанаў, за 23 вярсты ад Слоніму і 43 ад Дзярэчыну[3]. Ягоны пралёт апісвалі мясцовыя карэспандэнты «Gazety Warszawskiej», «Gazety Świątecznej», чытачы з-пад Любліну, Кельцаў, Ловічу, Ломжы, Налэнчаву, Уладавы, Панявежу, Вільні, Пружаны, Слоніму і Беластоку[4].
Падзеньне мэтэарыту апісваў польскі навуковец Ежы Пакрыўніцкі (польск. Jerzy Pokrzywnicki)[4]. Савецкі астраном Яўген Крынаў нават дасьледаваў нейкія ўзоры нібыта з рэштак мэтэарыту і высьветліў, што гэта псэўдамэтэарыт[5]. Амэрыканскі астраном Фрэдэрык Чарлз Леанард залічваў яго да польскіх мэтэарытаў[6].
Мэтэарыт быў выяўлены ў 2013 року ў агароджы ружанскае царквы сьвятых Пятра і Паўла. Імаверна, ён трапіў туды пасьля Другой сусьветнай вайны сярод іншых камянёў, зьвезеных з ваколіцаў. Падчас перакладаньня агароджы настаяцель храма зацікавіўся незвычайным камянём і зьвярнуўся да супрацоўнікаў музэю, якія пацьвердзілі, што гэта мэтэарыт[2].
Remove ads
Іншыя вэрсіі
Асобныя дасьледчыкі, абагульненыя назвай «Міжнародны рух „Касмапошук“ у Беларусі», ня лічаць знойдзены асобнік Ружанскім мэтэарытам, пакуль ягонае паходжаньне ня будзе спраўджанае Акадэміяй навук. Яны сьцьвярджаюць, што сьвятар і супрацоўнікі музэю ня могуць пэўна вызначыць характар знаходкі і ў доказ прыводзяць, у прыватнасьці, разыходжаньне названага імі тыпу мэтэарыту — хандрыту (каменнага мэтэарыту) — са складам, паводле якога мэтэарыт зьмяшчае шмат жалеза. Паводле гэтага апісаньня мэтэарыт меў быць аднесены да жалеза-каменных мэтэарытаў[3].
У 1935 року слонімскі краязнаўца Язэп Стаброўскі адшукаў пад Азярніцай Слонімскага павету фрагмэнты, якія назваў рэшткамі «мэтэарыту Ружаны»[7] і перадаў у Слонімскае аддзяленьне Польскага краязнаўчага таварыства. У 1955 савецкія навукоўцы зрабілі выснову, што гэта не мэтэарыт, а «кавалак асадкавай пароды»[3][8].
На пачатку 90-х рокаў XX стагодзьдзя пад Ружанамі «быў знойдены» яшчэ адзін мэтэарыт у выглядзе пласьцінаў блакітнага крохкага мэталу вагой 200—300 кг[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads