Сабор усіх сьвятых (Вітэнбэрг)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабор усіх сьвятых (Вітэнбэрг)
Remove ads

Сабо́р усі́х сьвяты́х — лютаранскі храм у Лютэрштаце Вітэнбэрг, (Нямеччына). Паводле паданьня, да дзьвярэй менавіта гэтага сабору Мартын Лютэр прыбіў свае «95 тэзаў» 31 кастрычніка 1517[2][3], што стала пачаткам Пратэстанцкае Рэфармацыі[4][5].

Славутасьць
Сабор усіх сьвятых
Thumb
КраінаНямеччына
МесцазнаходжаньнеЛютэрштат Вітэнбэрг[1]
Каардынаты51°51′59″ пн. ш. 12°38′17″ у. д.
КанфэсіяЛютаранства
ЭпархіяЭвангельская царква Цэнтральнай Нямеччыны[d] 
Архітэктурны стыльГотыка
Аўтар праектуConrad Pflüger[d]
БудаўнікКонрад Пфлюгер
ЗаснавальнікФрыдрых III Саксонскі
Дата заснаваньня1490
СтатусKulturdenkmal in Sachsen-Anhalt[d] і частка аб’екту Сусьветнае спадчыны[d]
СайтАфіцыйны сайт
Сабор усіх сьвятых на мапе Нямеччыны
Thumb
Сабор усіх сьвятых
Сабор усіх сьвятых
Сабор усіх сьвятых на Вікісховішчы

Remove ads

Мінуўшчына

Праект пабудовы царквы быў распрацаваны Конрадам Пфлюгерам[6] на замову курфюрста Саксоніі Фрыдрыха III[7]. Царква пабудаваная ў 1490—1511 ў позьнегатычным стылі[4][8]. Зьяўляецца часткаю ансамблю рэзыдэнцыі курфюрста, вядомае як Вітэнбэрскі замак[7][8].

Пасьля стварэньня ў 1502 року Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту сабор служыў унівэрсытэцкаю капліцаю і хутка стаў важным акадэмічным і рэлігійным цэнтрам. Студэнты атрымоўвалі тут свае доктарскія ступені, у саборы прамаўляў Філіп Мэлянхтон. Паўстала традыцыя пахаваньня ў храме акадэмікаў унівэрсытэту.

Тыльман Рэменшнайдэр, Якопа дэ Барбары і Альбрэхт Дурэр бралі ўдзел у пабудове замку, а пазьней і царквы.

Thumb
Інтэр’ер царквы

31 кастрычніка 1517 Мартын Лютэр прыбіў свае «95 тэзаў» да дзьвярэй храму, што запачаткавала магутны эўрапейскі рух, вядомы як Рэфармацыя.

Падчас Сямігадовае вайны ў 1760 царква была бамбаваная, усчаўся пажар, які зьнішчыў яе. Неўзабаве сабор бы перабудаваны, аднак[8] многія каштоўныя рэліквіі (у тым ліку і дзьверы[6]) былі страчаныя.

У 1858 на загад Фрыдрыха Вільгельма IV на месцы, дзе да пажару стаялі драўляныя дзьверы, былі пастаўленыя бронзавыя[9] з выбітымі на іх 95 тэзамі на арыгінальнай лаціне[8]. Вага дзьвярэй складае 1000 кг[10]. 10 лістапада 1858, на 375-годзьдзе нараджэньня Лютэра, адбылося ўрачыстае адкрыцьцё новых дзьвярэй.

Карціна над дзьвярыма выяўляе Лютэра зь левага боку зь нямецкай Бібліяй і Філіпі Мэлянхтона з правага боку з Аўгсбурскім вызнаньнем, галоўным сымбалем веры ў лютаранскай царкве, заснаванай гэтымі двума асобамі[10].

У 1883—1892 сабор усіх сьвятых быў адрэстаўраваны[6][8][11].

31 кастрычніка 1892, на 375-годзьдзе лютаравага ўчынку, адрамантаваная царква была адчыненая.

У 1983, на 500-рочча Мартына Лютэра, у храме былі ўсталяваныя 12 новых вокнаў.

Цяпер у царкве разьмяшчаецца таксама мескі архіў, музэй і гостэл[8][9].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads