Сан-Паўлу (штат)

фэдэральны штат Бразыліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сан-Паўлу (штат)
Remove ads

Сан-Па́ўлу (па-партугальску: São Paulo) — штат на паўднёвым усходзе Бразыліі. Мяжуе са штатамі Мінас-Жэрайс на поўначы і з паўночнага ўсходу, Парана на поўдні, Рыю-дэ-Жанэйру на ўсходзе і Мату-Гросу-ду-Сул на захадзе. З паўднёвага ўсходу штат абмываецца Атлянтычным акіянам. Адміністрацыйным цэнтарам ёсьць горад Сан-Паўлу. Штат мае буйны прамысловы комплекс, фармуючы 33,9% ВУП Бразыліі[3]. Штат таксама мае другі паводле паказчыку індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу і ВУП на душу насельніцтва. Гэты трэці штат паводле чаканай працягласьці жыцьця, чацьверты па ўзроўні нізкай дзіцячай сьмяротнасьці сярод іншых фэдэратыўных адзінак Бразыліі. Адзін толькі Сан-Паўлу багацейшы за Аргентыну, Уругвай, Парагвай і Балівію разам узятыя[4]. Маючы больш чым 46 мільёнаў жыхароў паводле зьвестак на 2019 год, Сан-Паўлу зьяўляецца самым густанаселеным бразыльскім штатам і самай густанаселенай тэрытарыяльнай адзінкай у Амэрыцы[5]. Галоўным горадам штату ёсьць Сан-Паўлу, які разам зь іншымі прылеглымі гарадамі Кампінас, Сантус, Саракаба і Сан-Жазэ-дус-Кампус, фармуе вялікую мэтраполію.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads