Remove ads

Северадзьвінск ці Паўночнадзьвінск[1][2] (па-расейску: Северодвинск) — горад (з 1938 году) на рацэ Дзьвіне ў Расеі, у складзе Архангельскай вобласьці. Насельніцтва на 2005 год — 197,4 тыс. чалавек. Заснаваны ў 1936 годзе.

Хуткія факты

Горад разьмешчаны на беразе Белага мора, за 35 км на захад ад Архангельску.

Северадзьвінск — адзін з найбуйнейшых цэнтраў абароннай прамысловасьці, вайсковага суднабудаваньня Расеі. У горадзе знаходзяцца прадпрыемствы па вытворчасьці і рамонце падводных лодак «Паўночнае машынабудаўнічае прадпрыемства» (былы завод № 402), «Цэнтар суднарамонту „Зорачка“» (рамонт атамных падводных лодак, надводных караблёў і грамадзянскіх судоў, будаўніцтва сьвідравых усталёвак, агранка алмазаў), а таксама база атамных падводных лодак Паўночнага флёту. Таксама функцыянуюць ваенныя заводы «Паўночны рэйд», «Арктыка».

Апроч гэтага, прамысловасьць прадстаўлена заводам дарожных машынаў «Сеўдормаш», прадпрыемствамі харчовай галіны (хлебазавод, мясакамбінат, піваварны завод), працуе мэблевы цэх.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads