Спораўскае возера

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Спораўскае возера — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Ясельды. Знаходзіцца на мяжы Бярозаўскага і Дарагічынскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці, за 26 км на паўднёвы ўсход ад Бярозы, каля вёскі Спорава ў Спораўскім заказьніку, недалёка ад Спораўскіх балот. Плошча паверхні возера 11,5 км². Даўжыня 5,6 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 2,25 м, сярэдняя складае 1,4 м. Даўжыня берагавой лініі 19,5 км[2].

Возера
Спораўскае возера
КраінаБеларусь
Плошча11,5 км²
Максымальная глыбіня2,2 м
Сярэдняя глыбіня1,4 м
Найбольшая даўжыня5,6 км
Найбольшая шырыня3 км
Даўжыня берагавой лініі19,5 км
Вышыня над узроўнем мора138 м[1]
Аб’ём вады0,0187 км³
Каардынаты52°24′32″ пн. ш. 25°20′28″ у. д.
Спораўскае возера на мапе Беларусі
Thumb
Спораўскае возера
Спораўскае возера
Remove ads

Апісаньне

Цэнтральная частка ложа высьцілаецца сапрапэлем, дно да глыбіні 0,5—0,7 м пясковае. Схілы катлавіны нізкія, на паўночным захадзе вышынёй да 5 м, забалочаныя, парослыя хмызьняком. Берагі тарфяністыя, забалочаныя, на поўначы пясковыя.

Праз возера цячэ рака Ясельда, упадае рака Плёса і некалькі ручаёў.

Флёра і фаўна

Мясцовая фаўна ўлучае:

  • 20 відаў сысуноў
  • 112 відаў птушак (зь якіх 17 у Чырвонай кнізе)
  • 6 відаў рэптыліяў
  • 8 відаў амфібіяў.

Спораўскае возера — гэта найбуйнейшае ў Эўропе месца пражываньня вяртлявай чаротаўкі, якое ёсьць тэрыторыяй, важнай для птушак.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads