Староства
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Староства — традыцыйная беларуская назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі трэцяга роўню ад часоў Вялікага Княства Літоўскага[1][2], якая адпавядае сельсавету — ужыванаму з савецкіх часоў запазычаньню з расейскай мовы[3]. Кіраўнік — нягродавы староста. На другім роўні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу староства традыцыйна ўлучаецца ў склад павету.
Апрача Вялікага Княства Літоўскага, староствы гістарычна існавалі ў Каралеўстве Польскім і Аўстра-Вугоршчыне (на Галічыне). Адна з сучасных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Летувы.
Remove ads
Этымалёгія
Беларускае слова староста (стараста) выводзіцца ад праславянскага *starostъ і зьвязваецца з прыметнікам стары[4].
Вялікае Княства Літоўскае
У Вялікім Княстве Літоўскім староствы існавалі з XVI ст. як адміністрацыйна-тэрытарыяльная і гаспадарчая адзінка, якую вялікі князь (кароль) даваў на часовае карыстаньне фэўдалам за службу[5]. Існавалі два віды старостваў:
- Гродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне вакол сядзібы гродавага старосты, якое знаходзілася ў яго кіраваньні і прызначалася на яго ўтрыманьне
- Нягродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне, якое здавалася ў арэнду і не было зьвязанае з выкананьнем абавязкаў гродавага старосты
Remove ads
Летува
У Летуве староства (лет. seniūnija) ёсьць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай трэцяга ўзроўню. Староствы ўлучаюцца ў склад раёнаў, якія ўваходзяць у склад паветаў. Цяпер у Летуве налічваецца 546 старостваў. На чале староства стаіць выбарны староста (лет. seniūnas).
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads