Сувалкія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сувалкія
Remove ads

Сувалкія (лет. Suvalkija) — сучасны этнаграфічны рэгіён Летувы, які знаходзіцца на паўднёвым усходзе краіны. Сталіцай рэгіёну лічыцца Мар’ямпаль. Ня мае статусу палітычнай або адміністрацыйнай адзінкі, аднак улады Летувы зацьвердзілі яго межы на афіцыйным узроўні[1].

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Назва рэгіёну ўтварылася ад адміністрацыйнага цэнтра, што знаходзіцца па-за межамі Летувы — польскага места Сувалкаў.

Афіцыйны этнаграфічны рэгіён «Сувалкію» (як і «Дзукію») летувісы фактычна вынайшлі і канцэптуалізавалі ў канцы XIX — першай палове XX ст. Як заўважыў летувіскі этноляг Ж. Шакніс, мапы этнаграфічных рэгіёнаў Летувы (у адрозьненьне ад Латвіі, Эстоніі або Фінляндыі) вельмі доўгі час не друкаваліся нават у абагульняльных працах зь летувіскай этналёгіі[2].

З утварэньнем ў 1867 годзе Сувалкаўскай губэрні Расейскай імпэрыі тэрыторыю губэрні пачалі называць Сувальшчынай (летувіскае Сувал[ь]кія). Сьцьвярджаецца, што спэцыфічныя рэгіянальныя асаблівасьці мясцовых летувісаў пачалі складацца толькі ў XIX стагодзьдзі[3].

Першая афіцыйная навуковая мапа з этнаграфічным рэгіёнам «Сувалкія» зьявілася толькі ў 1985 годзе[4] (раней, у 1939 годзе мапу з «Сувалкіяй» выдаў летувіскі мастацтвазнаўца А. Тамашайціс[5]).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads