Сьветладарск

Места ва Ўкраіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьветладарск
Remove ads

Сьветладарск (па-ўкраінску: Світлодарськ) места раённага значэньня ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласьці Ўкраіны. Насельніцтва 13 203 чалавекі (2013).

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Разьмешчанае ва ўсходняй частцы вобласьці, на беразе Сьветладарскага вадасховішча.

Места займае тэрыторыю 24 км², зь іх 6% пад забудоваю. На аднаго жыхара прыпадае 23 м² зялёных насаджэньняў. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,3°, ліпеня +21,5°. За рок выпадае больш за 500 мм ападкаў.

Насельніцтва

Паводле вынікаў перапісу 2001 року насельніцтва места складала 13 203 асобы, зь якіх 24,62% пазначылі роднай моваю ўкраінскую 75,03% расейскую, 0,10% беларускую, па 0,08% армянскую і грэцкую, па 0,02% малдоўскую, 0,01% гагавускую і нямецкую мовы[2].

Thumb
Мэмарыял загіблым воям — танк ІС-3

Мінуўшчына

Заснаванае ў 1970 року як паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Вуглегорскай ДРЭС. Статус места атрымала ў 1992 року.

29 сакавіка 2013 р. на Вуглегорскай электрастанцыі адбыўся пажар. Загінуў 1 чалавек, 11 былі шпіталізаваныя[3]. Пашкоджаныя 4 энэргаблёкі першай чаргі. Станцыя была адключаная ад энэргасыстэмы.

Гаспадарка

Больш за палову занятых у народнай гаспадарцы працуюць на Вуглягорскай электрастанцыі і зьвязаных зь ёю прадпрыемствах.

Культура

У месьце функцыянуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, музычная школа, палац спорту і палац культуры.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads