Сяргей Сасноўскі (футбаліст)

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Сасноўскі (футбаліст)
Remove ads

Сярге́й Анато́льевіч Сасно́ўскі (нар. 14 жніўня 1981 году) — колішні беларускі футбаліст, гуляў у абароне. На сёньня працуе ў структуры каманды АБФФ Ю-17.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец менскай школы «Алімпія». Пачаў прафэсійную кар’еру ў менскім «Трактары», а пазьней бараніў колеры МТЗ-РІПА, «Зорцы-БДУ» і «Нёмана».

У 2008—2010 гадах гуляў у складзе барысаўскага БАТЭ, зь якім тройчы стаў чэмпіёнам краіны. У матчы плэй-оф Лігі Эўропы зь «Літэксам» (Баўгарыя) 27 жніўня 2009 году забіў два галы ў гульні, тым самым «рэабілітаваўся», бо ў першай гульні з той камандаю, з-за яго памылкі БАТЭ прайграў дома 0:1. У пачатку 2011 году стаў гульцом расейскай «Тамі». Большую частку 2012 году прапусьціў праз траўму.

У студзені 2013 году перайшоў у клюб «Менск»[4]. У сталічным клюбе быў асноўным абаронцам каманды. Прывёў гэты клюб да перамогі ў Кубку Беларусі 2012—2013. У фінале забіў гол, а пасьля атрымаў пашкоджаньне, але застаўся на полі зь перавязанай галавой. У канцы 2013 году падпісаў кантракт з жодзінскім клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[5]. У жодзінскім клюбе, аднак, згуляў толькі ў першым матчы сэзону, то бок 29 сакавіка з «Нафтанам». Пасьля атрымаў траўму, празь якую прапусьціў увесь сэзон 2014 году. У студзені 2015 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ» па заканчэньні кантракту[6].

У лютым 2015 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[7]. У сакавіку 2015 году быў абраны капітанам каманды[8] і стаў асноўным цэнтральным абаронцам гарадзенцаў. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам»[9]. У другой палове сэзону 2016 году, калі галоўным трэнэрам гарадзенцаў стаў Ігар Кавалевіч, страціў месца ў асноўным складзе. Пакінуў «Нёман» пасьля сэзону 2016 году[10]. У студзені 2017 году прыбыў на прагляд у «Іслач»[11], аднак клюб перад самым пачаткам сэзону адмовіўся ад падпісаньня абаронцы, і той завяршыў кар’еру.

Міжнародная

У 2003 годзе згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 1 красавіка 2009 году ў матчы з Казахстанам. Усяго за зборную згуляў 17 матчаў.

Remove ads

Трэнэрская праца

Па завяршэньні кар’еры перайшоў на трэнэрскую працу на юнацкім узроўні. Працаваў у структуры «Менску». У жніўні 2019 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[12], у сьнежні 2021 году — трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[13].

У сэзоне 2022 уваходзіў у трэнэрскі штаб асноўнай каманды «Менску», а ў лістападзе 2022 году, пасьля сыходу Вадзіма Скрыпчанкі, ачоліў каманду на апошні матч сэзону, якім стала сустрэча ў Кубку Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра»[14]. Пасьля пачаў працаваць старшым трэнэрам у Акадэміі футболу АБФФ. У пачатку 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб каманды АБФФ Ю-17, якая далучылася да Першай лігі чэмпіянату Беларусі[15][16][17].

Remove ads

Узнагароды

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads