Танжэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Танжэ́р (па-арабску: طنجة) — горад на паўночным захадзе Марока, які месьціцца на ўзьбярэжжы Міжземнага мора і Атлянтычнага акіяна. На гісторыю Танжэру паўплывалі многія цывілізацыі і культуры, пачынаючы яшчэ з X стагодзьдзя да н. э. Да пачатку XXI стагодзьдзя Танжэр пашыраўся і мадэрнізаваўся. Сярод праектаў былі рэалізаваныя турыстычныя аб’екты ўздоўж затокі, сучасны бізнэсовы раён, аэрапорт і футбольны стадыён. Важны ўнёсак у эканоміку Танжэру робіць мясцовы порт.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Танжэр на выяве XVII стагодзьдзя.

Танжэр быў заснаваны фінікійцамі, магчыма, ужо ў X стагодзьдзі да н. э. і амаль напэўна існаваў у VIII стагодзьдзі да н. э. Картагенцы ператварылі яго ў важны порт сваёй імпэрыі да V стагодзьдзя да н. э. Верагодна, ён быў павязаныя з экспэдыцыямі Ганона Мараплаўца ўздоўж заходнеафрыканскага ўзьбярэжжа. Горад доўга захоўваў свае фінікійскія традыцыі, бо тут біліся бронзавыя манэты з надпісамі фінікійскім пісьмом пры маўрытанскіх каралях. За часамі рымлянаў біліся іншыя манэты з галовамі Аўгуста і Агрыпы ды лацінскім авэрсам, але з выявай ганаанскага бога Ваала на рэвэрсе. Грэкі ведалі гэты горад як Тынгіс. Ён трапіў пад кантроль рымскага хаўрусьніка Маўрэтаніі у часы Пунічных войнаў. Квінт Сэрторыюс у сваёй вайне супраць рэжыму Сулы ў Рыме захапіў і ўтрымліваў Тынгіс некалькі гадоў у 70-х гадах да н. э. Пасьля гэтага ён быў вернуты маўрытанцам. Тынгіс атрымаў пэўныя прывілеі пры Аўгусьце і стаў рымскай калёніяй пры Кляўдыюсе, які зрабіў яго сталіцай правінцыі Маўрытаніі Тынгітанскай. Згодна з рэформамі Дыяклетыяна 291 году, горад стаў рэзыдэнцыяй коміса і прэзыда[2]. У пэўны час ён быў заняты вандаламі, але яны страцілі кантроль над Тынгісам і астатняй часткай Маўрытаніі ў выніку розных паўстаньняў бэрбэраў. Пазьней быў кантраляваны Бізантыйскай імпэрыяй, але бізантыйцы страцілі кантроль, верагодна, празь ціск вэстгоцкай Гішпаніі каля 618 году.

Граф Юліян Сэўцкі, як мяркуецца, ачольваў апошнюю абарону Танжэру на шляху мусульманскай навалы ў Паўночную Афрыку[3]. Горад трапіў у аблогу[4] войскамі Мусы бін Нусайра прыкладна паміж 707[5] і 711 гадамі[6]. Пасьля ягонага заняцьця быў пакладзены пачатак мусульманскаму ўварваньню ў Гішпанію[5]. У час Амэядзкага халіфату Танжэр быў сталіцай мараканскай акругі Іфрыкія. Аднак заваёва Магрыбу і Гішпаніі ажыцьцяўлялася пераважна як набегі па рабоў і рабаваньне, і кіраўніцтва халіфату працягвала ставіцца да ўсіх бэрбэраў як да паганцаў або аб’ектаў да спагнаньня падаткаў, нават пасьля іхняга масавага навяртаньня ў іслам[7]. Часам арабскія кіраўнікі забіваліся ў часы паўстаньняў бэрбэраў. Араб-шыіт Ідрыс прыбыў у Танжэр[8], а затым рушыў далей на поўдзень, дзе ўзяў шлюб зь мясцовай жанчынай, сабраў войска, якое, сярод іншых заваёваў, захапіла Танжэр блізу 790 году. У Танжэры ў 1304 годзе нарадзіўся падарожнік Ібн Батута, які пакінуў дом у 20 гадоў дзеля хаджу[9].

Thumb
Будынак Рэншгаўзэна, узьведзены каля 1913 году нямецкім бізнэсоўцам Адольфам Рэншгаўзэнаам, ёсьць узорам нямецкага ўплыву ў Танжэры да Першай сусьветнай вайны.

Пасьля таго як партугальцы захапілі Сэўту ў 1415 годзе[10], Танжэр стаў іхняй галоўнай мэтай. Яны ня былі здольныя захапіць горад у 1437, 1458 і 1464 гадах[8], але ў рэшце яны занялі яго без супраціву 28 жніўня 1471 году пасьля таго, як гарнізон места ўцёк. Як і ў Сэўце, партугальцы ператварылі галоўны мячэт места на катэдру. У XVII стагодзьдзі Танжэр перайшоў разам з астатнімі партугальскімі ўладаньнямі пад кантроль Гішпаніі ў рамках асабістай уніі, але захаваў свой партугальскі гарнізон і адміністрацыю[8]. У 1661 годзе ён нават трапіў ва ўладаньне ангельскаму каралю Карлу II у якасьці пасагу партугальскай інфанты Кацярыны Браганскай[11]. З XVIII стагодзьдзя Танжэр служыў дыпляматычнай сталіцай Марока. Горад усё больш трапляў пад уплыў Францыі. У 1912 годзе Фэскі дагавор усталяваў францускі пратэктарат над большай часткай Марока, але пакінуў нявызначаным статус Танжэру. Міжнародная зона Танжэру была створаная пад сумесным кіраваньнем Францыі, Гішпаніі і Вялікабрытаніі ў адпаведнасьці зь міжнароднай канвэнцыяй, падпісанай у Парыжы 18 сьнежня 1923 году[12]. Стварэньне эўрапейскімі дзяржавамі статута Танжэру спрыяла фармаваньню касмапалітычнага грамадзтва, дзе мусульмане, хрысьціяне і юдэі жылі разам у згодзе. У ліпені 1952 году ў Рабаце была скліканая сустрэчы, паводле вынікаў якой Танжэр далучыўся да астатняй часткі Марока па аднаўленьні поўнага сувэрэнітэту гэтай краіны ў 1956 годзе[13].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads