Тацяна Грыневіч-Матафонава
беларуская музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таця́на Грыне́віч-Матафо́нава (нар. 10 лістапада 1977, Ашмяны Гарадзенскай вобласьці БССР) — беларуская музыка, сьпявачка.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася 10 лістапада 1977 року ў Ашмянах. Бацька — Іван Ігнатавіч, сувязіст; маці — Ала Іванаўна, настаўніца музычнай школы; пазнаёміліся ў Ашмянах. Мелі трох дзяцей, Тацяна — сярэдняя[1].
Скончыла Ашмянскую сярэднюю школу №2 і музычную школу, Маладэчанскую музычную вучэльню па спэцыяльнасьці „дырыгент“, Беларускі дзяржаўны інстытут культуры.
Падчас навучаньня ў 2000 року пабралася шлюбам з Алесем Матафонавым, студэнтам таго ж вну. Зь ім мае сына Адася. Праз тры гады сям’я распалася[1].
Працавала акампаніятаркай у школе, пасьля ў хоры „Санорус“, 12 гадоў адпрацавала ў камэрным хоры Белдзяржфілярмоніі. У 2007—2009 супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабору Гайнаўкі (Польшча).
Як сольная сьпявачка канцэртуе з 2008 року. Выступала ў школах, бібліятэках, музэях, прадпрыемствах па ўсёй Беларусі. Таксама выступала на 400-годзьдзі Докшыцкай каталіцкай парафіі (2007) і на 600-годзьдзі Сынковіцкай царквы (2008)[2]. Актыўна ўдзельнічала ў кампаніі „Будзьма беларусамі!“, выступала на курсах „Мова нанова“.
У верасьні 2020 року зьехала ў Турэччыну[3].
Remove ads
Дыскаграфія
- Дзіцячы альбом (2010)
- З Новым годам (2011)
- Анталёгія беларускага рамансу «Шыпшына» (2012)
- Няма прыгажэй ад маёй Беларусі. Альбом школьных вершаў (2012)
- Пасьпеўкі (2012)
- Сотня вершаў (2014)
- Дзіцячы альбом-2 (2014)
- Галасы паэтаў (2016)
- Гукаю цябе (2018)
- Дзіцячы альбом-3 (2020)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads