Зьміцер Сідаровіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зьміцер Сідаровіч
Remove ads

Зьмі́цер Яўге́навіч Сідаро́віч (2 кастрычніка 1965, Менск, БССР17 траўня 2014, Менск, Беларусь) — беларускі музыка, дудар, былы лідэр гурту «Камэлот», аўтар і выканаўца песень, зьбіральнік фальклёру.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Дзед Зьмітра Сідаровіча — Мечыслаў Вікенцьевіч — у 1938 пераехаў у Менск зь вёскі Скірмантава пад Койданавым. Зьміцер Сідаровіч па прафэсіі — інжынэр-будаўнік, кандыдат навук. Песьні пісаў ад 1980 году. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, пасьля паездкі на Падляшша. У 1991 стварыў гурт «Камэлот». Выпусьціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар-складальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагодзьдзя». Акрамя бардаўскай песьні актыўна займаўся фальклёрам. Адраджаў дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме «Вір» гурту «Стары Ольса». У 2008 г. заснаваў капэлю «На таку», якая ладзіць вечарыны традыцыйнага танцу[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads