Тодар Лебяда

беларускі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia

Тодар Лебяда
Remove ads

То́дар Лебяда́ (сапр. — Пётар Фёдаравіч Шыро́каў; 6 студзеня 1917, Віцебск — пач. 1970, Воршава, Пуцяцінскі раён, Разанская вобласьць) — беларускі драматург, паэт, празаік. Аўтар першага антыбальшавіцкага твору ў беларускай драматургіі[1][2].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і рабочага і правадніцы на чыгунцы. Скончыў Віцебскую сямігадовую школу і чыгуначнае рамеснае вучылішча. У 1933 паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут. У інстытуце знаёміцца і сябруе з Уладзімерам Клішэвічам, Масеем Сяднёвым, Якубам Ермаловічам, Міколам Гваздовым і іншымі аўтарамі-пачаткоўцамі[1]. 31 кастрычніка 1936 разам зь іншым адзінаццацьцю студэнтамі інстытуту быў беспадстаўна абвінавачаны ў буржуазным нацыяналізьме і арыштаваны[2]. Асуджаны Вярхоўным судом БССР на 5 гадоў зьняволеньня. Быў накіраваны ва Ўхтпечляг (Сыбірская вобласьць).

У 1940 па хадайніцтве жонкі Б. Цыпінай быў перавезены ў Менск, «для перагляду справы», а зь Менску адпраўлены ў Ігумен, дзе знаходзіўся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.[3] У час акупацыі жыў зь сям’ёй у Віцебску. У 1943—1944 рэдактар газэты «Беларускае слова». У гэтыя гады напісаў асноўныя свае творы. У 1944 выехаў у Нямеччыну. У 1945 вярнуўся на радзіму. У траўні 1947 паўторна арыштаваны і асуджаны ваенным трыбуналам войск МУС па Менскай вобласьці на 25 гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў ў сыбірскіх канцлягерах.

30 жніўня 1956 быў вызвалены з-пад варты, а ў 1960 прыехаў у Слонім, дзе працаваў рэзчыкам паперы на картоннай фабрыцы «Альбэртын». Тут напісаў п’есу ў трох актах «У нас, на Гродзеншчыне» і некалькі аднаактовых п’есак: адна зь іх — «Людзі ва Хрысьце» — была надрукавана ў слонімскай раёнцы «Вольная праца». 1 студзеня 1962 звольніўся з працы і пераехаў у Ігумен, дзе ўладкаваўся на працу сакратар-машыністам у рэдакцыю раённай газэты «Ўперад». У канцы 1962 выехаў зь Беларусі на Разаншчыну да знаёмай жанчыны, зь якой пражыў сем гадоў. Хварэў на сэрца, перанёс два інфаркты.

Памёр у пачатку 1970. Пахаваны ў пасёлку Воршава Пуцяцінскага раёну Разанскай вобласьці. Рэабілітаваны 12 ліпеня 1989.

Remove ads

Творчасьць

Пісаў вершы, апавяданьні, драматычныя творы. У 1933—1936 свае нарысы і вершы публікаваў у газэтах «Віцебскі рабочы», «Савецкая Беларусь», «Піянэр Беларусі».

У часе акупацыі напісаў свае асноўныя творы, у тым ліку п’есу «Загубленае жыцьцё» — першы антыбальшавіцкі твор у беларускай драматургіі. П’еса была пастаўленая ў 1943 годзе В. Селях-Качанскім у Менскім гарадзкім тэатры (паводле М. Сяднёва, у Віцебскім драматычным тэатры[1]). У 1952 выйшла асобным выданьнем ў Канадзе.

У 1944 апублікаваў свой першы паэтычны зборнік «Песьні выгнаньня», у які ўвайшлі вершы, напісаныя паэтам у сталінскіх лягерах.

Аўтар п’есы «У нас, на Гродзеншчыне», прысьвечанай вясковаму жыцьцю. Пісаў гумарыстычныя апавяданьні і абразкі на маральна-этычныя тэмы.

Remove ads

Музыка

Беларускі бард Андрэй Мельнікаў запісаў альбом «Песьні выгнаньня (1994), больш за палову песен якога складаюць песні на вершы Тодара Лебяды.

Бібліяграфія

  • «Песьні выгнаньня». — Менск: Выдавецтва Падручнікаў і Літаратуры для Моладзі ў Менску. Друкарня «Аўшра» ў Вільні, 1944. — 32 с. — 5000 ас.
  • «Песьні выгнаньня». — выданьне 2-е, факсімільнае. — Менск: Кааперацыйнае выдавецтва «Адраджэньне», 1991. — 32 с.
  • Тодар Лебяда. Плачуць ліпы на кургане: з літаратурнай спадчыны / укладаньне, прадмова, камэнтары — Сяргей Чыгрын. — Мінск: Кнігазбор, 2021. — 168 с. — ISBN 978-985-883-013-7

Рэцэнзіі

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads