Трактар (стадыён)

футбольны стадыён у Менску From Wikipedia, the free encyclopedia

Трактар (стадыён)
Remove ads

«Трактар» — другі па ўмяшчальнасьці стадыён у Менску (пасьля стадыёну «Дынама»). Умяшчальнасьць: 17 600 чалавек. Раней вядомы як «Чырвоны сьцяг».

Хуткія факты Краіна, Горад ...

Пасьля пабудаваньня пляцоўкі, якая належала абласному савету «Чырвоны сьцяг», на стадыёне праводзіліся матчы сярод камандаў Менскага трактарнага заводу. У 1976 годзе абласны савет перадаў стадыён на балянс МТЗ. У тым жа годзе пачалася першая рэканструкцыя стадыёну. Яна пачалася з будаўніцтва верхняга яруса з адначасовым узьвядзеньнем насыпных земляных трыбунаў, устаноўкай электраасьвятленьня й дрэнажу футбольнага поля. Было закладзена запасное поле.

У 1978 годзе пасьля закрыцьця стадыёну «Дынама» на капітальны рамонт першынство СССР па футболе пачалі праводзіць на «Трактары», у тым ліку й спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Падчас Алімпіяды 1980 году «Трактар​​» стаў алімпійскай рэзэрвовай арэнай. У такім выглядзе стадыён праіснаваў да другой рэканструкцыі, якая пачалася ў 1997 годзе й скончылася ў траўні 2000 году, падчас якой стадыён набыў сучасны выгляд. Былі ўсталяваны плястыкавыя сядзеньні, замест земляных трыбунаў зьявіліся жалезабетонныя, падтрыбунныя памяшканьні сталі адпавядаць эўрапейскім стандартам.

У 2007—2010 гадох летувіскі бізнэсовец Уладзімер Раманаў, які валодаў футбольным холдынгам, куды ўваходзяць менскі «Партызан», «Коўна» й шатляндзкі «Гартс», быў гатовы пабудаваць у Заводзкім раёне сталіцы, у ваколіцах стадыёну «Трактар», спарткомплекс з крытым футбольным стадыёнам[1], гэты праект ацэньваўся ў 250 млн даляраў, і акрамя стадыёну паводле плянаў павінен быў уключаць два гатэлі, гандлёва-забаўляльны цэнтар і шэраг офісных пабудоваў[2]. Пытаньне абмяркоўвалася на нарадзе ў прэзыдэнта Беларусі. Аднак гэтая задумка не была зьдзейсьнена, клюб «Партызан» быў расфармаваны, а кантракт на будаўніцтва комплексу скасаваны па нявызначыных чыньніках[2].

З 2013 году хатнія матчы на стадыёне праводзіць клюб «Дынама»[3]. 13 жніўня 2014 году матч менскага «Дынама» і барысаўскага БАТЭ, якія перад стартам гульні займалі першае і другое месца адпаведна, здолеў сабраць 7150 гледачоў, што стала 4-м паказчыкам у наведвальнасьці чэмпіянату Беларусі сэзону 2014 году на той момант[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads