Трыніты ГЗК

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гандлёва-забаўляльны комплекс «Трыніты» — даходнае прадпрыемства для забавы і продажы тавараў насельніцтву. ГЗК «Трыныты» знаходзіцца ў Беларусі, Горадня, праспэкт Янкі Купалы, 87. У сваім доме «Трыніты» мае:

  • звыш 150 крамаў;
  • дзіцячая сьвятліца для забаваў;
  • лядовы каток;
  • пастой для возаў на 1200 месцаў;
  • аўтавакзал;
  • цягальня;
  • электразапраўка;
  • дом для дачы пакояў для прадпрымальніцтва.

Трыніты было адкрытае 12 лютага 2020 году[1].

Remove ads

Уласьнік

Уласьнік ГКЗ «Трыніты» — ТАА «Трыніты Інвэст», якое месьціцца: Горадня, праспэкт Я. Купалы, д. 87. УНП 590701380.

Опіс будынку

«Трыніты» мае два дамы, якія злучаныя пераходамі-калідорамі.

Другі дом мае больш паверхаў і іх здаюць прадпрымальнікам і грамадам для вядзеньня прадпрымальніцкае дзейнасьці.

Галоўны дом мае тры паверхі.

Першы паверх

Першы паверх галоўнага дому мае каля 60 установаў. Сярод іх можна назваць банкі Беларусбанк, РРБ-Банк; Беліта-Вітэкс. Асноўныя — прадаўцы абутку.

Другі паверх

Другі паверх галоўнага дому мае каля 80 установаў. Сярод іх можна назваць Мілавіца, Белювелірторг, МТС, Прыёрбанк, Тэхнабанк, Грын. Тут разьмясьцілася тры кавярні. На тым паверсе маецца лядовы каток.

Трэці паверх

Трэці паверх галоўнага дому мае каля 50 установаў. Сярод іх можна назваць 5 элемэнт, Макдональдз, Кэефсі, Бургеркінк, Дода піца, Бусьлік.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads