Тыяна Бошкавіч

сэрбская валейбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Тыяна Бошкавіч
Remove ads

Тыяна Бошкавіч (па-сэрбску: Тијана Бошковић/Tijana Bošković; нар. 3 сакавіка 1997 году) — сэрбская валейбалістка, бакавая нападніца турэцкага клюбу «Эджзаджыбашы» і зборнай Сэрбіі. Срэбраная прызэрка Кубка сьвету, бронзавая прызэрка чэмпіянату Эўропы, двухразовая чэмпіёнка Сэрбіі, уладальніца Кубка і Супэркубка Сэрбіі. Срэбная прызэрка летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году і бронзавая прызэрка летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Нарадзілася ў Босьніі і Герцагавіне. Гуляць у валейбол пачала з раньняга дзяцінства, ужо ў веку дзесяці гадоў пераехала на сталае жыхарства ў горад Білеча і далучылася да моладзевага складу мясцовага валейбольнага клюбу «Герцагавац Білеча». У 2010 годзе прабілася ў асноўны склад каманды і цягам аднаго сэзону выступала ў чэмпіянаце Босьніі і Герцагавіны. Потым пераехала ў Сэрбію, дзе з 2011 па 2015 гады бараніла колеры сэрбскага клюбу «Візура Бялград» зь Бялграду і з часам узяла сэрбскае грамадзянства. Першага сур’ёзнага посьпеху на міжнародным роўні дасягнула ў 2015 годзе, калі далучылася да турэцкага клюбу «Эджзаджыбашы Стамбул» з Стамбулу.

Міжнародная

Дэбютавала ў асноўным складзе сэрбскай нацыянальнай зборнай у 2014 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Італіі. Тады Сэрбія ўдала пераадолела кваліфікацыю, заняўшы першае месца ў групе, аднак на самым турніры дакрочыла толькі да другога групавога этапу, дзе заняла чацьвертае месца. Апроч гэтага, Бошкавіч здабыла перамогу на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы сярод спартовак да 19 гадоў. На гэтым турніры была ўганараваная званьнем найкаштоўнейшай гульчыхі[1][2][3][4].

У 2015 годзе здабыла бронзавы мэдаль на Кубку сьвету ў Японіі, саступіўшы ў паўфінале зборнай Кітаю. Пазьней дадала на свой рахунак бронзавую ўзнагароду, атрыманую на чэмпіянаце Эўропы ў Бэльгіі і Нідэрляндах. На кантынэнтальным першынстве на стадыі паўфіналаў сэрбкі былі спыненыя зборнай Расеі, якой прагулялі зь лікам 1:3, але ў суцяшальным матчы за трэці радок узялі перамогу зь лікам 3:0 над зборнай Турэччыны.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads