Уладзіслаў Завадзкі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзісла́ў Зава́дзкі (нар. 4 лютага 1996 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Фалька».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец «Гарадзеі». У 2015 годзе правёў за клюб адзіны матч у Першай лізе. У 2016 годзе выступаў за дублюючы склад, за які забіў 11 галоў. У лютым 2017 году пасьля прагляду быў арандаваны клюбам «Смалявічы-СТІ»[2]. У якасьці аднаго з асноўных гульцоў каманды дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу.
У пачатку 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону разам з «Гарадзеяй», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[3]. У ліпені 2018 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Гарадзею»[4]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 верасьня 2018 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Да сканчэньня сэзону 2018 году яшчэ некалькі разоў згуляў за асноўную каманду, а ў сэзоне 2019 году заставаўся ў дублі гарадзейцаў, толькі аднойчы выйшаўшы на замену ў матчы Кубка Беларусі.
У пачатку 2020 году трэнаваўся з мазырскай «Славіяй», аднак пераход не адбыўся. Пазьней далучыўся да менскіх «Крумкачоў», зь якімі ў лютым падпісаў кантракт[5]. Аднак у камандзе толькі часам выходзіў на замену. У ліпені 2020 году перабраўся ў «Ашмяны-БДУФК»[6]. Гуляў за каманду да канца сэзону 2020 году, пасьля чаго яна зьнялася з спаборніцтваў. У пачатку 2021 году далучыўся да клюбу Другой лігі «Фалька» з Чаркасаў.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads