Умань
горад у Чаркаскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У́мань — горад у Чаркаскай вобласьці Ўкраіны. Разьмешчаны на рацэ Уманцы. Насельніцтва на 2022 год — 81 525 чалавекі. Чыгуначная станцыя. Прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў. 2 ВНУ.
Remove ads
Гісторыя
Дакладная дата заснаваньня Ўмані невядома. Упершыню згадваецца ў 1616 годзе. У 1629 годзе — 1064 дымы. У 1648—1667 гадох — у складзе казацка-гетманскай дзяржавы. У 1672 годзе горад узяты гетманам Пятром Дарашэнкам. У наступным годзе ўманцы ўзьнялі паўстаньне супраць Дарашэнкі, але ўжо ў 1674 годзе той, разам з татарамі і туркамі ўзялі горад. Апошнія выразалі большую частку насельніцтва, і горад прыходзіць у заняпад.
У 1711—1712 гадох, па загадзе расейскіх уладаў, большая частка насельніцтва была пераселена на Левабярэжжа. У 1760 годзе горад атрымаў Магдэбурскае права. У 1768 годзе адбылася г. зв. уманьская разьня, зьдзейсьненая гайдамакамі, калі былі зьнішчаны мясцовыя габрэі, украінцы-ўніяты ды польская шляхта. Па прыдушэньні гайдамацкага паўстаньня, горад зноў прыйшоў у заняпад. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.
У пачатку ХІХ стагодзьдзя Ўмань становіцца цэнтрам габрэйскага рэлігійнага руху — хасідызму. У 1890 годзе чыгунка злучыла Ўмань з Кіевам, а ў 1891 г. — з Адэсай, што паспрыяла росту гораду (на 1860 год ягонае насельніцтва складала 10 тысячаў чалавек, а на 1914 год — ужо каля 50 тысячаў).
З 1 жніўня 1941 да 10 сакавіка 1944 году горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Фашыстоўцы ўтварылі тут канцлягер Уманская Яма, у якім знаходзілася каля 50 тысячаў савецкіх ваеннапалонных. На ўскрайку гораду немцы расстралялі больш за 13 тысячаў габрэяў.
Пасьля вайны Ўмань становіцца раённым цэнтрам і вядомы найперш, сваім паркам.
Remove ads
Славутасьці

- Дэндрапарк Сафіеўка
- Уманьскі краязнаўчы музэй
- Уманьскі мастацкі музэй
- Сьвята-Траецкая царква (XIX ст.)
- Сьвята-Мікалаеўскі сабор (XIX ст.)
Асобы
- Алекса Булавіцкі — украінскі мастак
- Раіса Траянкер — украінская й расейская паэтка
- Мікола Беляшэўскі — украінскі археоляг, этнограф, грамадзкі дзяяч
- Леў Ягупольскі — украінскі хімік-арганік
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads