Умеа
места ў Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У́меа (па-швэдзку: Umeå) — горад на поўначы Швэцыі, цэнтар аднайменнай камуны і лэну Вэстэрботэн. Насельніцтва — 83 249 жыхароў (па стане на 2015 год; найбуйнейшы паводле колькасьці насельніцтва горад Паўночнай Швэцыі і дванаццаты сярод найбуйнейшых гарадоў краіны). У горадзе працуе самы буйны ў паўночнай Швэцыі ўнівэрсытэт. Пры ўнівэрсытэце працуе шпіталь. Умеа зьяўляецца цэнтрам мэдычных дасьледаваньняў у Швэцыі. Умеа быў абраны культурнай сталіцай Эўропы на 2014 год (разам з Рыгай).
Remove ads
Гісторыя


Умеа ўпершыню згадваецца пад 1314 і паўторна пад 1320 годам. У XV стагодзьдзі Умеа, як і ўвесь Норлянд актыўна калянізуецца швэдамі і становіцца важным гандлёвым цэнтрам. Свае першыя гарадзкія прывілеі Умеа атрымаў у 1588 годзе, калі ён яшчэ знаходзіўся за 5 км на захад ад сучаснага цэнтру гораду. Аднак ужо ў 1590 годзе рака Ўмеэльвэн выйшла зь берагоў і затапіла горад: ён часова прыходзіць у заняпад. У 1621 годзе кароль Густаў II Адольф адпраўляе свайго прадстаўніка Уляфа Бурэ з мэтай аднавіць горад на больш высокім месцы. Ужо праз год Умеа зноў атрымаў гарадзкі прывілей, а ў 1637 годзе становіцца адміністрацыйным цэнтрам лэну Вэстэрботэн. Цікава, што насельніцтва гораду складала ў гэты час усяго сорак чалавек! У 1646 Умеа атрымаў канчатковыя гарадзкія прывілеі. З 1714 па 1721 гады (у ходзе Вялікай Паўночнай вайны) горад шматразова быў спалены расейцамі, якія займалі горад і пазьней — у 1809 годзе. Напрыканцы XIX стагодзьдзя дагэтуль пераважна драўляны горад быў мадэрнізаваны, у ім зьявіліся шырокія вуліцы, уздоўж якіх былі высаджаны бярозавыя алеі. З гэтага часу горад атрымаў мянушку «Горад бяроз». У 1965 годзе ў Умеа быў заснаваны першы ў Норляндзе ўнівэрсытэт: з таго часу насельніцтва гораду больш чым падвоілася.
Remove ads
Выдатныя мясьціны

- Царква Бакенчурка (1501—1508 гады)
- Нэагатычная Гарадзкая царква (1894)
- Ратуша (1890)
- Музэй лэну Вэстэрботэн
- Парк скульптураў Умэдален
Вонкавыя спасылкі
Умеа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads