Уцяна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уця́на (лет. Utena) — горад у Летуве, на сутоцы рэк Вешы і Крашоны. Адміністрацыйны цэнтар Уцянскага павету. Насельніцтва на 2014 год — 27 041 чалавек. Знаходзіцца за 103 км ад Вільні, на аўтамабільнай дарозе Калінінград — Санкт-Пецярбург; чыгуначная станцыя на лініі Панявеж — Сьвянцяны.
Уцяна — магдэбурскае места гістарычнай Вількаміршчыны.
Remove ads
Назва
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Ўцяна ўтварылася ад гоцкага імя Utina або Udin[1].
Гісторыя
Уцяна — адзін з найбольш старажытных гарадоў Летувы. Паводле легенды горад заснаваў жамойцкі князь Уцяніс. Першыя згадкі аб горадзе датуюцца 1261 годам. У 1416 годзе тут быў пабудаваны першы касьцёл. Герб і гарадзкія правы Ўцяна атрымала ў 1599 годзе. У 1655 годзе горад часова быў захоплены маскоўскім войскам.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. Уцяна бала значна зруйнаваная падчас напалеонаўскай вайны 1812 году. У часы паўстаньняў 1830 і 1863—1864 гадоў. У ХІХ стагодзьдзі праз горад прайшла дарога Варшава — Санкт-Пецярбург, і з гэтага часу пачалося хуткае разьвіцьцё Ўцяны. Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР тут дзейнічалі летувіскія партызаны. У часы СССР значнае разьвіцьцё атрымала прамысловасьць гораду.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads