Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Заручаўская)
помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Заручаўі[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася ў прадмесьці Заручаўі, на Заручаўскай вуліцы[b]. Твор архітэктуры віленскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
![]() Уваскрасенская царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′19.28″ пн. ш. 30°12′06.09″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
![]() |
Таксама мела назву Гарбарская праз тое, што ў Заручаўскім прадмесьці здаўна жылі гарбары.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Драўляная Ўваскрасенская царква, фундаваная гарбарамі, на Заручаўскім пасадзе ўпамінаецца пад 1618 годам. У 1624 годзе тутэйшы сьвятар Ільля Давыдовіч браў удзел у забойстве архіяпіскапа Язафата Кунцэвіча. У 1698 годзе ў навальніцу з Заручаўскай царквы сарвала купал[1].
16 сакавіка 1752 году драўляная царква згарэла. У 1771 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы, скончанае ў 1800 годзе (або ў 1777 годзе).
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У вайну 1812 году будынак пэўны час выкарыстоўвалі як млын[2]. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
У XIX ст. мела прыпісныя цэрквы Покрыва Багародзіцы і могілкавую Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа.
Найноўшы час
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву і часткова перабудавалі яе.
У Другую сусьветную вайну царква згарэла. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі барабан з купалам.
Інтэр’ер царквы аздаблялі росьпісы. Унутраныя памеры царквы — 34 на 17 мэтраў.
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1904 г.
- 1907 г.
- С. Пракудзін-Горскі, 1912 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 5 верасьня 1917 г.
- 1929 г.
- 1941—1943 гг.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads