Царква Сьвятога Спаса (Смаляны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Смалянах. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы гістарычнага мястэчка, на Спаскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату, мае прыпісную царкву Сьвятога Аляксея. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса | |
![]() Спаская царква | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Смаляны |
Каардынаты | 54°35′58.57″ пн. ш. 30°03′26.21″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Спаса | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Спаскую царкву ў Смалянах збудавалі ў другой палове XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Смаляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)[1].
Найноўшы час
У канцы 1930-х гадоў савецкія ўлады зачынілі царкву. У будынку разьмясьцілі сьпіртзавод[2].
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Гэта манумэнтальны крыжова-купальны будынак 3-яруснай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі. Першы ярус — абхадная галерэя-гульбішча пад 1-схільным дахам. Другі ярус мае выгляд 4-граннага аб’ёму, завершанага на гранях трыкутнымі франтонамі. Трэці ярус — 8-гранны сьветлавы барабан, накрыты звонападобным гранёным купалам. З франтальнага фасада ўзвышаюцца дзьве 2-ярусныя (васьмярык на чацьверыку) шатровыя вежы. Вэртыкальна ашаляваныя фасады падзяляюцца прастакутнымі адзінарнымі і здвоенымі аконнымі праёмамі, паўкруглымі люкарнамі.
У інтэр’еры акаймаваны балюстрадай сьветлавы барабан з купальным перакрыцьцем падтрымліваецца аркай і 2 слупамі. Апсыда вылучаецца ярусным разным іканастасам, пры ўваходзе разьмяшчаюцца хоры. Купальны пляфон і грані барабана аздабляе размалёўка «Дванаццаць апосталаў» (XVII ст.). Абразы «Жанчыны-міраносіцы» (канец XVIII ст.), «Каранаваньне Маці Божай» (XVIII ст.), «Укрыжаваньне» (XIX ст.), «Сьвяты Мікалай» (1851), «Таемная вячэра» (першая палова XIX ст.). У царкве захоўваецца напрастольны крыж першай паловы XIX ст.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1946 г.
- па 1944 г.
- З боку Дзярноўкі, па 1944 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- У панараме мястэчка
- Галоўны фасад
- Бакавы фасад
Заўвагі
- Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads