Эдмунд Гусэрль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдмунд Гусэрль (па-нямецку: Edmund Husserl; 8 красавіка 1859, Просьніц (чэск. Prostějov [proscɛjof], раней ням. Proßnitz)), Аўстрыйская імпэрыя — 27 красавіка 1938, Фрайбург, Нямеччына) — нямецкі філёзаф. Прафэсар у Гале, Гётынгене, Фрайбургу.
Заснавальнік фэнамэналёгіі. Паводле Гусэрля, філязофія ня мае дачыненьня ні да навакольнага сьвету, ні да навук, што яе вывучаюць; ейны прадмет ёсьць толькі зьявы (фэномэны) сьвядомасьці, якія разглядаюцца як адзіныя й непасрэдна дадзеныя. Лічыў асабістыя перажываньні суб'екта, ягонае ўспрыманьне й інтуіцыю асноўным крытэрыем ісьціны. Вылучыў ідэю «жыцьцёвага сьвету» як першаснага сацыяльна-культурнага вопыту. Сьцьвярджаў, што з дапамогай рэканструкцыі «жыцьцёвага сьвету» мінулых культураў можна вытлумачыць зьмест і глыбінную сутнасьць пісьмовых помнікаў розных гістарычных эпох. Погляды Гусэрля паўплывалі на станаўленьне й разьвіцьцё філязофскай антрапалёгіі, экзыстэнцыялізму, іншых філязофскіх кірункаў.
Аўтар працаў «Лягічныя досьледы» (Т. 1-2; 1900—1901), «Філязофія як дакладная навука» (1911) ды іншых.
Памёр 27 красавіка 1938 году ў Фрайбургу[4].
Remove ads
Беларускі пераклад
- «Філязофія як дакладная навука». Пер. Л. Баршчэўскага. — Менск: Энцыкляпэдыкс, 2023.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads