Ян XXIII
261-ы папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Папа сьвяты́ Ян XXIII (па-лацінску: Ioannes XXIII), народжаны Анджэлё Джузэпэ Ранкальлі (па-італьянску: Angelo Giuseppe Roncalli, [ˈandʒelo dʒuˈzɛppe roŋˈkalli]; 25 лістапада 1881, Сота іль Монтэ, Бэргама, Каралеўства Італія — 3 чэрвеня 1963, Ватыкан) — 261-ы Папа Рымскі (28 кастрычніка 1958 — 3 чэрвеня 1963).
Пасьля пакладзеньня ў сьвятары 10 жніўня 1904 служыў на розных пасадах у Баўгарыі, Грэцыі, Турэччыне, Францыі. 12 студзеня 1953 папа Піюс XII паставіў яго кардыналам. 28 кастрычніка 1958 у 76-гадовым узросьце абраны папам. Упершыню больш чым за 500 гадоў абраў сабе імя Ян, што канчаткова разьвязала спрэчку пра нумарацыю імёнаў, якая існавала з-за наяўнасьці антыпапаў.
Намагаўся мадэрнізаваць каталіцкую царкву. У час каранацыі не дазволіў япіскапам цалаваць ягоныя калені і стопы, а толькі пярсьцёнак. Першы Папа пасьля 1870, які правёў афіцыйную сустрэчу па-за Ватыканам (наведваньне зьняволеных у турме). Склікаў Першы сынод для Рымскай дыяцэзіі ў Лятэранскім саборы, адначасова першы сынод у гісторыі Рыму (24—31 студзеня 1960). Склікаў Другі Ватыканскі сабор (11 кастрычніка 1962), на якім абмяркоўваліся рэформы каталіцкай царквы, аднак не дажыў да ягонага сканчэньня. У першы раз прыняў на аўдыенцыі англіканскага архіяпіскапа. Выступаў за мірнае суіснаваньне дзяржаваў розных сыстэмаў у часе халоднай вайны. За свой пантыфікат заслужыў мянушку «добры Папа».
Ян XXIII быў пахаваны ў гротах пад Базылікай сьвятога Пятра. 18 лістапада 1965 ягоны наступнік папа Павал VI паклаў пачатак ягонай кананізацыі, абвясьціўшы яго слугою Божым. 20 сьнежня 1999 папа Ян XXIII абвешчаны вялебным, 3 верасьня 2000 — багаслаўлёным. Пасьля бэатыфікацыі рэшткі цела перанесеныя ў сабор сьв. Пятра. 27 красавіка 2014 абвешчаны сьвятым.
Дзень памяці Яна XXIII адзначаецца ня ў дзень ягонае сьмерці, як звычайна, а 11 кастрычніка, у дзень пачатку Другога ватыканскага сабору. Англіканская царква Канады і Эвангельская лютэранская царква ў Амэрыцы адзначаюць ягоны дзень 4 чэрвеня.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads