Яўстах Валовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўстах Валовіч (1572 — 19 студзеня 1630) — дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат і бібліяфіл. Рэфэрэндар духоўны (1600—1615), пісар (1605—1615) і падканцлер вялікі літоўскі (1615—1618), біскуп віленскі (з 1616).
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Валовічаў гербу «Багорыя», сын Івана і Кацярыны з Гаслаўскіх. Меў братоў Андрэя і Паўла.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі і ўнівэрсытэце, працягваў адукацыю ў Падуанскім і Рымскім унівэрсытэтах. Кусташ, канонік віленскі у 1592, кантар у 1597, пробашч троцкі, віленскі біскуп з 18 траўня 1616.
З прычыны разьлегласьці тэрыторыі Віленскае дыяцэзіі ўтварыў Беларускі архідыяканат на чале зь біскупам-суфраганам (намесьнікам віленскага біскупа). У часе ягонага кіраваньня ў краіне збудавалі 26 касьцёлаў (галоўным чынам на захадзе сучаснай Беларусі)[2]. Высьвяціў на каплана Андрэя Баболю. Браў удзел у пасольстве Рэчы Паспалітай да Папы Рымскага ў 1595 і іншых пасольстваў[3].
У часе рокашу Зэбжыдоўскага падтрымаў караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы, на просьбу якога ўдзельнічаў у перамовах з ракашанамі.
Быў шчодрым мэцэнатам. Кіраваў аднаўленьнем Віленскай катэдры па пажары 1610. Спрыяў утварэньню ў складзе Віленскай акадэміі (унівэрсытэту) факультэтаў права і мэдыцыны. Заснаваў на ўласныя сродкі лякарню Сьвятых Нікадзіма і Язафата ў Вільні.
Пахавалі біскупа ў Каралеўскай капліцы (капэла Валовічаў) Віленскай катэдры, разбудаванай і ўпрыгожанай ягонымі стараньнямі.
Remove ads
Бібліятэка
Сабраў каштоўную асабістую бібліятэку, якая ўлучала працы гуманістаў, філязофскую і багаслоўскую літаратуру, геаграфічныя апісаньні. Большасьць кніг набыў ў часе вандраваньняў па краінах Эўропы. Шмат якія маюць прысьвячэньні аўтараў і выходзілі з найлепшых друкарняў Эўропы (Плянтэнаў, Эльзэвіраў).
Свае кнігі пакінуў бібліятэцы Віленскай акадэміі; мяркуецца, што ня ўсе яны туды патрапілі, бо Віленскі капітул адмовіўся іх перадаваць. Асобныя кнігі са збору біскупа Я. Валовіча ў наш час захоўваюцца ў Бібліятэцы Віленскага ўніверсытэту, Бібліятэцы Акадэміі навук Летувы і іншых бібліятэках.
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Яўстаха Валовіча
- Lucas Kilian, 1618
- Lucas Kilian, 1621
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVII—XVIII стагодзьдзі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads