From Wikipedia, the free encyclopedia
Анры Жульен Фэлікс Русо (па-француску: Henri Julien Félix Rousseau, па мянушцы «Мытнік» франц. Le Douanier; 21 траўня 1844, Ляваль, Францыя — 2 верасьня 1910, Парыж, Францыя) — францускі жывапісец-самавук, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў наіўнага мастацтва, або прымітывізму.
Анры Русо | |
Анры Русо. Аўтапартрэт, 1890, Нацыянальная галерэя, Прага | |
Дата нараджэньня | 21 траўня 1844 |
---|---|
Месца нараджэньня | Ляваль, Францыя |
Дата сьмерці | 2 верасьня 1910 |
Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
Прычына сьмерці | гангрэна[d] |
Месца пахаваньня | |
Занятак | маляр, мастак-гравэр |
Навуковая сфэра | малярства |
Псэўданімы | Le Douanier Rousseau[1], Le Douanier[1] і Celník[1] |
Жанры | пэйзаж[2][2], жывапіс чалавека[d][2] і натурморт[d][2][2] |
Плынь | прымітывізм, наіўнае мастацтва, постімпрэсіянізм |
Пад уплывам | Жан-Леон Жэром[d][3] і Léon Bonnat[d][3] |
Подпіс | |
Анры Русо нарадзіўся 21 траўня 1844 году ў мястэчку Ляваль, у сям’і працоўнага. Пасьля службы ў войску ўладкаваўся на працу ў францускую мытню. Жывапісам стаў займацца ўжо ў сталым узросьце, ня маючы адпаведнай адукацыі. У 1886 годзе Русо ўпершыню паказаў свае працы шырокай публіцы, удзельнічаючы ў «Выставе незалежных». Ужо пры жыцьці ў мастацкай супольнасьці Францыі яго высока шанавалі за калярыстычнае багацьце працаў і арыгінальныя сюжэты, бо Русо часьцяком маляваў экзатычныя джунглі, якіх ён ніколі ў жыцьці ня бачыў.
Мастак памёр ад гангрэны 2 верасьня 1910 году ў парыскім шпіталі Нэкера, пасьля таго як параніў сабе нагу. Надмагільны барэльеф на ягонай магіле выканаў вялікі францускі скульптар румынскага паходжаньня, Канстантын Бранкузі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.