Вялікая схізма
раскол хрысьціянства на заходняе і ўсходняе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кая схі́зма — гэта распад да таго часу адзінай Хрысьціянскай Царквы на дзьве часткі. Адбылася, як лічыцца, ў 1054 г., калі папскія легаты адлучылі ад Царквы канстантынопальскага патрыярха, а патрыярх — легатаў. Але фактычна канчаткова Царква падзялілася ў 1204 г. пасьля барбарскага захопу Канстантынопаля крыжакамі.
Асновы
Мінуўшчына
Дэнамінацыі
Асобы
|
Пры гэтым, з пункту гледжаньня каталікоў, ад Адзінай Усяленскай Апостальскай Царквы адкалоліся праваслаўныя («схізматыкі»), а з пункту гледжаньня праваслаўных — католікі («лаціняне», «папісты») адкалоліся. На працягу стагодзьдзяў свайго існаваньня раскол суправаджаўся шматлікімі тэалягічнымі спрэчкамі, а таксама ваенна-палітычнымі канфліктамі, перш за ўсё на ўсходзе Эўропы, дзе гістарычна пралягала мяжа ўплыву царкоўных структур Усходу й Захаду.