вялікалітоўскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Вішняве́цкія, Карыбут-Вішнявецкія — княскі род гербу Карыбут.
Вішнявецкія лац. Višniavieckija | |
Герб Карыбут | |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Валодалі вялізнымі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Украіны і Беларусі (у тым ліку з 1509 року — Брагінскім староствам[1]).
Сваё паходжаньне выводзілі ад князя ноўгарад-северскага Зьмітра Карыбута Альгердавіча, якога дасьледнікі атаясамліваюць зь Фёдарам Нясьвіцкім[2]. Ягоны ўнук, Міхал Збараскі (пам. па 1516), валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні (адсюль прозьвішча роду).
Тым часам праведзеныя генэтычныя вышукі паказваюць на зьвязак Вішнявецкіх з Рурыкавічамі. Апроч Вішнявецкіх, да Рурыкавічаў належаць Варанецкія, Збараскія і Нясьвіцкія. З усіх гэтых радоў да нашага часу дайшоў толькі род князёў Варанецкіх.
У XVI ст. падзяліліся на дзьве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага князя Івана) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра). Першая лінія ў мужчынскім родзе згасла ў 1744 року, другая — у 1673 року[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.